Logo Polskiego Radia
Print

LOT адкрыў спалучэньні з Лос-Анджэлесам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.04.2017 16:41
Лос-Анджэлес – чарговы горад у Паўночнай Амэрыцы, куды лётаюць самалёты польскага авіяперавозчыка.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Сёньня польскія авіялініі LOT адкрываюць спалучэньні з Лос-Анджэлесам у Злучаных Штатах Амэрыкі. Першы самалёт выляцеў з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна а 16.30 паводле польскага часу.

Палёт у ЗША будзе доўжыцца больш за 12 гадзін і гэта будзе самы доўгі рэйс польскіх авіялініяў без прызямленьня для дазапраўкі. Як кажа старшыня авялініяў Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski), Лос-Анджэлес – гэта чарговы горад у Паўночнай Амэрыцы, куды лётаюць польскія самалёты. Нагадаем, LOT абслугоўвае спалучэньні з Варшаву ў аэрапорты ў Нью-Ёрку, Таронта й Чыкага.

Са студзеня мінулага году польскі авіяперавозчык разбодоўвае сетку міжкантынэнтальных рэйсаў. У студзені 2016 году ён запусьціў рэйсы ў Токіё. У кастрычніку - у Сэул.

У мінулым годзе LOT адкрыў агулам больш за 20 новых міжнародных маршрутаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт