Што палякі кладуць у сьвяточны кошык на Вялікдзень?
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.04.2017 11:40
Гаспадары ва ўсёй Польшчы рыхтуюць кошыкі са стравамі, якія ў Вялікую суботу асьвячаюць у касьцёле.
Сьвянцонка - традыцыйны польскі велікодны кошык. wikimedia commons/ Ejdzej (Own work)/ CC BY-SA 3.0
Сем’і ўсёй Польшчы рыхтуюць кошыкі са сьвяточнымі прадуктамі, якія у Вялікую суботу асьвячаюць у касьцёле. Самы галоўны элемэнт польскага сьвяточнага кошыка такі самы, як і ў Беларусі – гэта фарбаваныя яйкі. Раней іх фарбавалі пры дапамозе натуральных матэрыялаў – лушпіньня цыбулі, дубовай кары, варанай морквы ці буракоў. Сёньня ўсё большую папулярнасьць заваёўваюць спэцыяльныя фарбавальнікі ці наклейкі.
У даўнія часы гаспадыні кожнага рэгіёну наносілі на велікодныя яйкі ўзоры, характэрныя толькі для іх мясцовасьці. Цяпер, у эпоху інтэрнэту, узоры пісанак хутка пераймаюць жыхары розных частак Польшчы. Ўзоры наносяць пры дапамозе воску альбо выдрапваюць іх іголкай. Гаспадыні, якія захоўваюць народныя традыцыі, кажуць, што ў велікодным кошыку не павінныя знаходзіцца яйкі з аднолькавым малюнкам, бо тады ён выглядае ня вельмі эфэктна.
Акрамя яек, палякі кладуць у велікодны кошык мяса, соль, хлеб, перац, велікодны пірог-бабку й выпечаную з цеста фігурку баранка.
IAR/ап