Logo Polskiego Radia
Print

Згарэў польскі касьцёл у сыбірскім Беластоку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.04.2017 16:27
Касьцёл у 1908 годзе пабудавалі польскія пасяленцы з рэгіёну Беластоку, Горадні й Вільні.
Photo: pixabay.com

Згарэў польскі касьцёл у сыбірскім Беластоку
Касьцёл у 1908 годзе пабудавалі польскія пасяленцы з рэгіёну Беластоку, Горадні й Вільні.
У вёсцы Беласток у Томскай вобласьці ў Сыбіры згарэў адзін з самых старых касьцёлаў у Расеі. Пабудаваная польскімі пасяленцамі ў 1908 годзе сьвятыня перажыла бурную гісторыю, як і жыхары пасёлка.
Драўляны касьцёл сьв. Антонія Падуанскага пабудавалі польскія пасяленцы, якія ў царскія часы прыбылі ў Сыбір у пошуках лепшага жыцьця. Яны паходзілі з раёну Беластока, Горадні й Вільні.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1930-х гадах мінулага стагодзьдзя касьцёл быў разрабаваны й закрыты. Спачатку ў ім стварылі склад на зерне, а затым вясковы клюб. У сваю чаргу польскія пасяленцы падвяргаліся рэпрэсіям. У 1990 годзе будынак касьцёла быў вернуты вернікам і праз 8 гадоў паўторна кансэкраваны.
Як паведамляюць расейскія СМІ, сёньня ноччу згарэлі сьцены й дах будынку. Застаўся толькі падмурак. Прычыны пажару высьвятляюцца.
У цяперашні час у сыбірскім Беластоку пражывае каля 240 людзей. Шэсьць гадоў таму вёску наведала дэлегацыя ўладаў польскага гораду Беласток.
аз

У вёсцы Беласток у Томскай вобласьці ў Сыбіры згарэў адзін з самых старых касьцёлаў у Расеі. Пабудаваны польскімі пасяленцамі ў 1908 годзе храм разам з жыхарамі пасёлка перажыў бурную гісторыю.

Драўляны касьцёл сьв. Антонія Падуанскага пабудавалі польскія пасяленцы, якія ў царскія часы прыбылі ў Сыбір у пошуках лепшага жыцьця. Яны паходзілі з ваколіц Беластоку, Горадні й Вільні.

Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі касьцёл быў разрабаваны й закрыты. Спачатку ў ім стварылі склад зерня, а затым вясковы клюб. Польскія пасяленцы ў той час падвяргаліся рэпрэсіям. У 1990 годзе будынак касьцёла быў вернуты вернікам і праз 8 гадоў паўторна кансэкраваны.

Як паведамляюць расейскія СМІ, сёньня ноччу згарэлі сьцены й дах будынку. Застаўся толькі падмурак. Прычыны пажару высьвятляюцца.

У цяперашні час у сыбірскім Беластоку пражывае каля 240 чалавек. Шэсьць гадоў таму вёску наведала дэлегацыя ўладаў польскага гораду Беласток.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт