Logo Polskiego Radia
Print

Францыя: у другім туры будуць змагацца Эмануэль Макрон і Марын Ле Пэн

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 09:01
З прэзыдэнцкай гонкі выбылі два прадстаўнікі дамінуючых да гэтага часу палітычных сіл Францыі.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Ва ўчарашніх прэзыдэнцкіх выбарах французы вырашылі, што ў другім туры будуць змагацца Эмануэль Макрон і Марын Ле Пэн. На цэнтрыста, лідара руху “Уперад” прагаласавала 23,75% выбарцаў. Кандыдатку партыі “Нацыянальны фронт” падтрымала 21,53% французаў. З прэзыдэнцкай гонкі выбылі два прадстаўнікі дамінуючых да гэтага часу палітычных сіл Францыі.
З 11 кандыдатаў добры вынік атрымалі таксама Франсуа Фіён (19,91%) і Жак-Люк Меланшон (19,64%).
Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі адбудзецца 7 траўня.
Камэнтатары падкрэсьліваюць, што ў гісторыі краіны яшчэ не здарылася так, каб у другім туры выбараў не апынуўся кандыдат двух галоўных палітычных партый: правацэнтрысцкай і сацыялістаў. Найлепшы ў гісторыі вынік атрымала партыя ўльтраправых сіл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт