На будову каналу праз Балтыйскую касу расейская крытыка не паўплывае
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.04.2017 11:02
Супраць інвэстыцыі пратэстуюць улады Калініградзкай вобласьці, зьвяртаючы ўвагу на экалягічныя пытаньні.
Балтыйская каса й Балтыйскі заліўcommons.wikimedia.org/Public Domain
«Камэнтары расейцаў ня маюць ніякага значэньня для праекту воднага шляху праз Балтыйскую касы», – сказаў міністар марской гаспадаркі і рачнога транспарту Марэк Грубарчык. Ён назваў іх «няўдачнымі».
Міністар паінфармаваў, што ў дадзены момант абвешчаны тэндэр на рэалізацыю будаўнічага праекту, рапартаў аб уплыве на навакольнае асяродзьдзе, геалягічных дасьледаваньняў і ўсіх дазволаў. Паводле міністра Грубарчыка, 18 месяцаў павінна быць дастаткова для падрыхтоўкі ўсіх патрэбных дакумэнтаў і плянаў. Пасьля распачнуцца працы. Канчатковае рашэньне аб месцы воднага каналу будзе прынятае яшчэ ў гэтым годзе.
Марэк Грубарчык сказаў, што расейскія крытычныя камэнтары ня маюць ніякага значэньня для рэалізацыі інвэстыцыі.
Канал праз Балтыйскую касу будзе мець 1,3 км даўжыні і 5 мэтраў глыбіні. Супраць інвэстыцыі пратэстуюць улады Калініградзкай вобласьці, зьвяртаючы ўвагу на экалягічныя пытаньні.
«Камэнтары расейцаў ня маюць ніякага значэньня для праекту воднага шляху праз Балтыйскую касы», – сказаў міністар марской гаспадаркі і рачнога флёту Марэк Грубарчык. Ён назваў іх «няўдачнымі».

ав