Logo Polskiego Radia
Print

Рада БНК выказвае пратэст у сувязі з арыштам Мікалая Статкевіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2017 10:15
Мяркуецца, што ягоны арышт зьвязаны з яго намерам правесьці 1 траўня акцыю ў Менску.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

Рада БНК выказвае пратэст у сувязі з арыштам Мікалая Статкевіча
Мяркуецца, што ягоны арышт зьвязаны з яго намерам правесьці 1 траўня акцыю ў Менску.
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) 29 красавіка прыняла заяву, у якой выказвае пратэст з нагоды арышту аднаго з членаў рады Мікалая Статкевіча.
Нагадаем, сувязь са Статкевічам зьнікла каля 17 гадзін 28 красавіка. 29 красавіка каля 11 гадзін жонцы палітыка Марыне Адамовіч патэлефанаваў намесьнік начальніка Ленінскага РУУС і паведаміў пра асуджэньне Статкевіча судом Ленінскага раёна Менска на пяць сутак адміністрацыйнага арышту, не назваўшы пры гэтым акалічнасьці прынятага рашэньня. Палітык знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
Мяркуецца, што арышт Статкевіча зьвязаны з яго намерам правесьці 1 траўня акцыю на Кастрычніцкай плошчы Менска. Палітык заклікаў людзей прыйсьці ў цэнтар сталіцы, каб запатрабаваць выкананьня шэрагу патрабаваньняў эканамічнага й сацыяльнага характару.
У заяве Рада БНК адзначаецца, што ўлады не давалі ніякай інфармацыі пра затрыманага 28 красавіка Статкевіча да раніцы, а значыць, „ён проста зьнік”. Арганізацыя зьвяртае ўвагу на тое, што „да злачыннай ганебнай практыкі выкраданьня актывістаў, якая патрабуе крымінальнай адказнасьці, улады зьвяртаюцца не ўпершыню”, пры гэтым за гэта „ніхто адказнасьці не нясе”.
У такой сытуацыі, лічыць Рада БНК, людзі павінны „пратэставаць супраць выкраданьня людзей”, выступаць „супраць гвалту, націску рэжыму на грамадзтва”, выказаць „салідарнасьць з арыштаванымі актывістамі беларускага дэмакратычнага руху — з усімі, хто за новую, вольную, дэмакратычную Беларусь” .
Афіцыйна не зарэгістраваны Беларускі нацыянальны кангрэс быў створаны ў траўні 2016 году па ініцыятыве групы грамадзкіх і палітычных дзеячаў з мэтай кансалідацыі апазыцыі. У яго аргкамітэт увайшлі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч, Міхаіл Пастухоў.
belapan.com/аз

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) 29 красавіка прыняла заяву, у якой выказвае пратэст з нагоды арышту аднаго з членаў рады Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, сувязь са Статкевічам зьнікла каля 17 гадзін 28 красавіка. 29 красавіка каля 11 гадзін жонцы палітыка Марыне Адамовіч патэлефанаваў намесьнік начальніка Ленінскага РУУС і паведаміў пра асуджэньне Статкевіча судом Ленінскага раёна Менска на пяць сутак адміністрацыйнага арышту, не назваўшы пры гэтым акалічнасьці прынятага рашэньня. Палітык знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Мяркуецца, што арышт Статкевіча зьвязаны з яго намерам правесьці 1 траўня акцыю на Кастрычніцкай плошчы Менска. Палітык заклікаў людзей прыйсьці ў цэнтар сталіцы, каб запатрабаваць выкананьня шэрагу патрабаваньняў эканамічнага й сацыяльнага характару.

У заяве Рада БНК адзначаецца, што ўлады не давалі ніякай інфармацыі пра затрыманага 28 красавіка Статкевіча да раніцы, а значыць, „ён проста зьнік”.

Арганізацыя зьвяртае ўвагу на тое, што „да злачыннай ганебнай практыкі выкраданьня актывістаў, якая патрабуе крымінальнай адказнасьці, улады зьвяртаюцца не ўпершыню”, пры гэтым за гэта „ніхто адказнасьці не нясе”.

У такой сытуацыі, лічыць Рада БНК, людзі павінны „пратэставаць супраць выкраданьня людзей”, выступаць „супраць гвалту, націску рэжыму на грамадзтва”, выказаць „салідарнасьць з арыштаванымі актывістамі беларускага дэмакратычнага руху — з усімі, хто за новую, вольную, дэмакратычную Беларусь” .

Афіцыйна не зарэгістраваны Беларускі нацыянальны кангрэс быў створаны ў траўні 2016 году па ініцыятыве групы грамадзкіх і палітычных дзеячаў з мэтай кансалідацыі апазыцыі. У яго аргкамітэт увайшлі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч, Міхаіл Пастухоў.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт