Logo Polskiego Radia
Print

Тэрытарыяльная абарона будзе тэставаць новы польскі аўтамат

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2017 09:11
Вінтоўкі MSBS прайшлі ўжо папярэднія выпрабаваньні на Ваенным заводзе „Łucznik” у Радаме.
Photo: pixabyw.com

Тэрытарыяльная абарона будзе тэставаць новы польскі аўтамат
Вінтоўкі MSBS прайшлі ўжо папярэднія выпрабаваньні на Ваенным заводзе „Łucznik” у Радаме.
Жаўнеры падкарпацкай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны будуць тэставаць першыя некалькі дзястаткаў аўтаматычных вінтовак MSBS. Пасьпяховы вынік тэстаў можа даць Ваеннаму заводу „Łucznik” у Радаме шанец на заключэньне буйных кантрактаў”, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Вінтоўкі MSBS прайшлі ўжо папярэднія выпрабаваньні на заводзе. Перад пачаткам масавай вытворчасьці іх чакаюць чарговыя тэсты.
У сваю чаргу станоўчая ацэнка вайскоўцаў можа паскорыць масавую вытворчасьць зброі й заключэньне як нацыянальных, так і экспартных дамоваў на пастаўкі тысячаў адзінак новага аўтамата.
Пра тое, што новая польская аўтаматычная вінтоўка спачатку трапіць у Войскі тэрытарыяльнай абароны, яшчэ ў лютым паведаміў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz).
У канцы красавіка з просьбай праверыць прыдатнасьць новых аўтаматаў, у Мінабароны зьвярнулася камандаваньне Войскаў тэрытарыяльнай абароны, нагадае выданьне „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт