Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня фінал конкурсу "Эўрабачаньне"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2017 10:13
Віктар Шалкевіч мяркуе, што ў NaviBand і ў Катажыны Мось ёсьць шанцы на добры вынік.
фота: сацыяльныя сеткі

Беларускія СМІ і экспэрты чакаюць сёньняшні фінал конкурсу песьні "Эўрабачаньня".

Сёлета пяты па ліку раз у фінал прайшлі выканаўцы зь Беларусі. Дуэт NaviBand выступіць зь песьняй «Гісторыя майго жыцьця».

Самая буйная дзяржаўная газэта «СБ Беларусь Сегодня» піша, што ўваход у фінал гэта ўжо посьпех, таму што за апошнія два гады беларускім выканаўцам не шанцавала. Посьпех тым большы, бо былі асьцярогі, што песьня на беларускай мове не спадабаецца слухачам.

Беларускі бард і акцёр Віктар Шалкевіч мяркуе, што хутчэй за ўсё пераможа на конкурсе Эўрабачаньня выканаўца, які працуе з музычным прадзюсарам са Швэцыі. Яны з моманту перамогі гурта ABBA маюць вялікі досьвед працы на Эўрабачаньні.

Віктар Шалкевіч лічыць, што польскі выканаўца Катажына Мось можа атрымаць добры вынік. «Я не думаю, што Польшча пераможа, але будзе ў першай дзесятцы а можа і пяцёрцы», кажа Шалкевіч.

На яго думку, беларускі дуэт, які выступіць у конкурсе пад нумарам тры, адразу пасьля польскай сьпявачкі, таксама мае шанцы на добры вынік, але ўсё будзе залежаць ад таго, як прагаласуюць суседнія краіны.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт