Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыкі Польшчы й Беларусі ўпершыню абмяркоўваюць спрэчныя пытаньні

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.06.2017 17:36
Першы навуковы сэмінар па абмеркаваньні праблемных старонак польска-беларускіх стасункаў праходзіць у Менску.
pixabay.com

У Менску пачаўся навуковы сэмінар па абмеркаваньні праблемных старонак польска-беларускіх стасункаў. Гэта першая сустрэча такога роду за ўсю гісторыю польска-беларускіх адносінаў.

Як паведаміў Польскаму радыё прадэкан гістарычнага факультэту БДУ Андрэй Прохараў, гісторыкі Беларусі й Польшчы сабраліся, каб узгадніць свае погляды на супольнае мінулае.

Прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту Войцех Сьляжыньскі зазначыў, што сярод усіх суседзяў, палякі маюць найменш гістарычных рознагалосьсяў менавіта зь беларусамі. Але гэта не азначае, што такіх рознагалосьсяў не існуе. Прыклад спрэчнай даты – 17 верасьня 1939 году. Для палякаў яна сымбалізуе агрэсію Савецкага Саюзу супраць іх Бацькаўшчыны, для беларусаў – аб’яднаньне заходніх і ўсходніх земляў Беларусі. «Гэтая дата нас дзеліць, і цяжка спадзявацца, што мы даб’емся супольнай інтэрпрэтацыі гэтых падзеяў», – зазначыў польскі гісторык.

Сэмінар па абмеркаваньні праблемных пытаньняў гісторыі арганізавалі Гістарычны факультэт БДУ, Беластоцкі ўнівэрсытэт і Польскі інстытут у Менску.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт