Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы больш за ўсё любяць беларусаў і кітайцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2017 12:06
У выпадку палякаў, немцаў і ўкраінцаў сытуацыя мяняецца ў залежнасьці ад актуальнай тэмпэратуры адносін з Масквой.
Foto: Ana Paula Hirama/flickr.com/Commercial use allowed

Расейцы больш за ўсё любяць беларусаў і кітайцаў
У выпадку палякаў, немцаў і ўкраінцаў сытуацыя мяняецца ў залежнасьці ад актуальнай тэмпэратуры адносін з Масквой.
Польшча займае шостае месца сярод краін, якіх расейцы лічаць найбольш недружалюбнымі. Апытаньне па гэтай справе правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.
Групу краінаў найбольш варожых у адносінах да Расеі ачольваюць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Чарговыя месцы, паводле апытаных, займаюць: Украіна, Нямеччына, Латвія, Летува, Польшча, Эстонія, Вялікабрытанія, Францыя й Грузія. У тым ліку ў выпадку Польшчы, Нямеччыны і Ўкраіны сытуацыя мяняецца ў залежнасьці ад актуальнай тэмпэратуры адносін з Масквой.
Паводле экспэртаў, на меркаваньне сярэднестатыстычнага расейца вялікі ўплыў маюць дзяржаўныя СМІ. У тым ліку жыхары Масквы, запытаныя пра сваё стаўленьне да Польшчы рэдка выказваюць нэгатыўнае меркаваньне.
Паводле дадзеных апытаньня, пасьлядоўна на працягу некалькіх гадоў сваімі найлепшымі сябрамі расейцы лічаць беларусаў, а таксама кітайцаў і казахаў. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама сырыйцы й індыйцы.
аз

Польшча займае шостае месца сярод краін, якіх расейцы лічаць найбольш недружалюбнымі. Апытаньне на гэтую тэму правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.

Групу краінаў найбольш варожых у адносінах да Расеі ачольваюць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Чарговыя месцы, паводле апытаных, займаюць Украіна, Нямеччына, Латвія, Летува, Польшча, Эстонія, Вялікабрытанія, Францыя й Грузія. У выпадку Польшчы, Нямеччыны і Ўкраіны сытуацыя мяняецца ў залежнасьці ад актуальнай тэмпэратуры адносін з Масквой.

Паводле экспэртаў, на меркаваньне сярэднестатыстычнага расейца вялікі ўплыў маюць дзяржаўныя СМІ. Напрыклад, жыхары Масквы, запытаныя пра сваё стаўленьне да Польшчы, рэдка выказваюць нэгатыўнае меркаваньне.

Паводле дадзеных апытаньня, пасьлядоўна на працягу некалькіх гадоў сваімі найлепшымі сябрамі расейцы лічаць беларусаў, а таксама кітайцаў і казахаў. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама сырыйцы й індыйцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт