Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі звадкаваны газ даставілі ў польскі газапорт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2017 15:01
Экспэрт: Уласны тэрмінал звадкаванага газу дае Польшчу шмат пераваг.
PAP/Jerzy Muszyński

Амэрыканскі звадкаваны газ даставілі ў польскі газапорт
Экспэрт: Уласны тэрмінал звадкаванага газу дае Польшчу шмат пераваг.
Сёньня ў тэрмінале звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Сьвінауйсьце (Świnoujście) адбылася ўрачыстая разгрузка першай пастаўкі звадкаванага прыроднага газу з ЗША.
У канцы красавіка Польская нафтагазавая кампанія, PGNiG падпісала з амэрыканскай кампаніяй Cheniere Energy кантракт на пастаўку гэтай сыравіны. Сёньняшняя пастаўка газу з ЗША зьяўляецца першай у цэнтральнай Эўропе.
„Уласны тэрмінал звадкаванага газу дае Польшчу шмат пераваг і ўмацоўвае ейную пазыцыю падчас перамоваў аб пастаўках газу з Расеі”, - кажа галоўны рэдактар парталу biznesalert.pl Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik).
Экспэрт дадае, што газапорт дазволіць дывэрсіфікаваць крыніцы паставак „блакітнага паліва” ў Польшчу.
Прадстаўнікі PGNiG паведамілі, што дагавор быў заключаны паводле прывабных умоваў, аднак цана за амэрыканскі газ і памер паставак пакуль не былі агучаныя.
Чарговая пастаўка звадкаванага газу з ЗША заплянаваная на ліпень.
аз

Сёньня ў тэрмінале звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Сьвінауйсьце (Świnoujście) адбылася ўрачыстая разгрузка першай партыі звадкаванага прыроднага газу з ЗША.

У канцы красавіка Польская нафтагазавая кампанія PGNiG падпісала з амэрыканскай кампаніяй Cheniere Energy кантракт на пастаўку гэтай сыравіны.

Сёньняшняя пастаўка газу з ЗША зьяўляецца першай у Цэнтральнай Эўропе.

„Уласны тэрмінал звадкаванага газу дае Польшчу шмат пераваг і ўмацоўвае ейную пазыцыю падчас перамоваў аб пастаўках газу з Расеі”, - кажа галоўны рэдактар парталу biznesalert.pl Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik).
Экспэрт дадае, што газапорт дазволіць дывэрсіфікаваць крыніцы паставак „блакітнага паліва” ў Польшчу.

Прадстаўнікі PGNiG паведамілі, што дагавор быў заключаны на выгадных умовах, хоць цана за амэрыканскі газ і памер паставак пакуль не былі агучаныя.
Чарговая пастаўка звадкаванага газу з ЗША заплянаваная на ліпень.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт