Logo Polskiego Radia
Print

NATO: Апошнім часам над Балтыйскім морам вельмі шмат расейскіх самалётаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2017 10:47
Генштаб пацьвярджае, што ў сераду назіраў за трыма расейскімі самалётамі над Балтыйскім морам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

NATO: Апошнім часам над Балтыйскім морам вельмі шмат расейскіх самалётаў
Апошні тыдзень над Балтыйскім морам назіралася вялікая лічба расейскіх ваенных самалётаў, а пра тое, хто быў на іх борце, трэба пытацца ў расейцаў – паведамілі ў NATO.
Генштаб NATO пацьвярджае, што назіраў за трыма расейскімі самалётамі, у гэтым за двума зьнішчальнікамі, якія ў сераду ляцелі над Балтыйскім морам. Самалёты не рэагавалі на паведамленьні кантралёраў авіяруху – паінфармаваў прадстаўнік NATO.
У NATO падкрэсьлілі, што калі невядомы самалёт набліжаецца да паветранай прасторы краін альянсу, то самалёты бліжэйшай краіны-чальца падымаюцца ў паветра, каб сачыць за перамяшчэньнем невядомага самалёту. Пасьля ідэнтыфікацыі, пры захаваньні бясьпечнай адлегласьці, самалёты NATO вяртаюцца на базу. У гэтым канкрэтным выпадку, як паведаміў адзін з дыпляматаў NATO, расейскія самалёты не адказвалі на просьбу ідэнтыфікацыі і не рэагавалі на паведамленьні кантралёраў паветранага руху.
Паводле расейскіх дзяржаўных СМІ, самалёты NATO спрабавалі ў сераду суправаджаць над нэўтральнымі водамі Балтыйскага мора самалёт, якім у Калінінград ляцеў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

ав/здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт