Канада праз 11 гадоў здымае санкцыі зь Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.06.2017 09:21
Пасьля гэтага ў "чорным сьпісе" Канады застаецца толькі Паўночная Карэя.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Канада вырашыла зьняць эканамічныя санкцыі зь Беларусі, накладзеныя 11 гадоў таму, паведамляе CBC News.
У МЗС Канады тлумачаць: "Перагляд нашай пазыцыі адлюстроўвае прызнаньне Канадай таго, што ўлады Беларусі дасягнулі прагрэсу ў ключавых сфэрах, сярод якіх вызваленьне палітычных вязьняў і правядзеньня мірных прэзыдэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года".
Таксама ведамства падкрэсьліла пазытыўную ролю Беларусі ў вырашэньні канфлікту ва Ўкраіне.
Рашэньне пра скасаваньне санкцыяў набывае моц 12 ліпеня 2017 года. Пасьля гэтага ў "чорным сьпісе" Канады застаецца толькі Паўночная Карэя.
Афіцыйная Атава наклала эканамічныя санкцыі на Беларусь у 2006 годзе, пасьля чарговых прэзыдэнцкіх выбараў і жорстка разагнаных пратэстаў.
эўрарадыё/вс