Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зноў пачаліся пошукі «залатога цягніка»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.06.2017 11:11
Скарбашукальнікі надалей упэўненыя, што цягнік, які гітлераўцы нібыта схавалі ў тунэлі ў канцы вайны, там знаходзіцца.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnepixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы зноў пачаліся пошукі «залатога цягніка». Скарбашукальнікі плянуюць абсьледаваць тэрыторыю плошчай у 1,5 га на 65 км чыгуначнай трасы Ўроцлаў-Валбжых. Яны надалей упэўненыя, што цягнік, які гітлераўцы нібыта схавалі ў тунэлі ў канцы Другой сусьветнай вайны, там знаходзіцца.
Дасьледаваная тэрыторыя будзе правераная пры дапамозе геарадараў на 20 м углыбіню. Мінулым летам таксама праходзілі пошукавыя працы, аднак, паводле скарбашукальнікаў, яны дасьледавалі земляны пласт таўшчынёй у 10 м, а цягнік, іх меркаваньнем, можа знаходзіцца глыбей.
Польскае радыё інфармавала пра «залаты цягнік» неаднаразова. Нейкі час таму да ўладаў горада Валбжых зьвярнуліся двое чалавек: грамадзянін Нямеччыны й грамадзянін Польшчы. Яны заявілі, што знайшлі цягнік, на якім пад канец вайны гітлераўцы нібыта вывозілі каштоўныя рэчы. Узамен за тое, што пакажуць, дзе склад знаходзіцца, яны запатрабавалі гарантый, што атрымаюць 10% ад кошту грузу цягніка. Спачатку мужчыны хацелі застацца ананімнымі, а з журналістамі й гарадзкімі ўладамі Валбжыха размаўлялі праз адвакатаў. Пазьней стала вядома, што скарбашукальнікаў завуць Андрэас Рыхтэр і Пётр Копэр.

У Польшчы зноў пачаліся пошукі «залатога цягніка». Скарбашукальнікі плянуюць абсьледаваць тэрыторыю плошчай у 1,5 га на 65 км чыгуначнай трасы Ўроцлаў-Валбжых. Яны надалей упэўненыя, што цягнік з золатам і іншым каштоўным грузам, які гітлераўцы нібыта схавалі ў тунэлі ў канцы Другой сусьветнай вайны, там знаходзіцца.

Дасьледаваная тэрыторыя будзе правераная пры дапамозе геарадараў на 20 м углыбіню. Мінулым летам таксама праходзілі пошукавыя працы, аднак, паводле скарбашукальнікаў, яны дасьледавалі земляны пласт таўшчынёй у 10 м, а цягнік, іх меркаваньнем, можа знаходзіцца глыбей.

Польскае радыё інфармавала пра «залаты цягнік» неаднаразова. Нейкі час таму да ўладаў горада Валбжых зьвярнуліся двое чалавек: грамадзянін Нямеччыны й грамадзянін Польшчы. Яны заявілі, што знайшлі цягнік, на якім пад канец вайны гітлераўцы нібыта вывозілі каштоўныя рэчы. Узамен за тое, што пакажуць, дзе склад знаходзіцца, яны запатрабавалі гарантый, што атрымаюць 10% ад кошту грузу цягніка.

Спачатку мужчыны хацелі застацца ананімнымі, а з журналістамі й гарадзкімі ўладамі Валбжыха размаўлялі праз адвакатаў. Пазьней стала вядома, што скарбашукальнікаў завуць Андрэас Рыхтэр і Пётр Копэр.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт