Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы плянуюць забараніць бясплатныя поліэтыленавыя пакеты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 08:11
У краіне ў сярэднім у год яе жыхар выкарыстоўвае 250-300 поліэтыленавых пакетаў, а час іх раскладу складае ад 100 да 400 гадоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскі ўрад падрыхтаваў праект зьмен у заканадаўства, згодна якім у краіне будзе забаронена бясплатнае распаўсюджваньне поліэтыленавых пакетаў. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Славамір Мазурэк. Нагадаем, у панядзелак, 3 ліпеня, адзначаўся Міжнародны дзень без поліэтыленавага пакета.
Польскі ўрад разгледзіць праект у сераду, 5 ліпеня. Новыя правілы ўводзяцца па прычыне клопату аб навакольным асяродзьдзі. У Польшчы ў сярэднім у год яе жыхар выкарыстоўвае 250-300 поліэтыленавых пакетаў, а час іх раскладу складае ад 100 да 400 гадоў. Акрамя таго, кінутыя пакеты часта забіваюць лясных і марскіх жывёл, якія іх зьядаюць альбо імі душацца.
Новыя правілы пачалі б дзейнічаць 1 студзеня 2019 года. Згодна ім, у крамах ды іншых гандлёвых кропках будзе забароненае бясплатнае распаўсюджваньне поліэтыленавых пакетаў, таўшчыня якіх складае ад 50 мікрамэтраў. Пакеты таўшчынёй да 15 мікрамэтраў, у якія звычайна ў крамах пакуецца агародніна, мяса-малочная й іншая прадуктовая прадукцыя, будуць надалей даступныя бясплатна. Паводле заканадаўцы, максымальная цана за пакет ня можа перавышаць аднаго злотага (прыкладна 50 беларускіх капеек). Мінімальны кошт пакета не называецца.
Паводле Славаміра Мазурэка, нават мінімальная цана пакета прымусіць пакупніка задумацца, ці плаціць за яго, ці ўсё ж такі ўзяць з сабой на закупы сумку альбо пакет шматразовага выкарыстаньня.
У Эўразьвязе падобныя абмежаваньні на заканадаўчым узроўні пасьпяхова дзейнічаюць, між іншым, у Балгарыі, Ірляндыі, Вялікабрытаніі, у Латвіі й Вугоршчыне.

Польскі ўрад падрыхтаваў праект зьмен у заканадаўства, згодна якім у краіне будзе забаронена бясплатнае распаўсюджваньне поліэтыленавых пакетаў. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Славамір Мазурэк.

Нагадаем, у панядзелак, 3 ліпеня, адзначаўся Міжнародны дзень без поліэтыленавага пакета.

Польскі ўрад разгледзіць праект у сераду, 5 ліпеня. Новыя правілы ўводзяцца па прычыне клопату аб навакольным асяродзьдзі. У Польшчы ў сярэднім у год яе жыхар выкарыстоўвае 250-300 поліэтыленавых пакетаў, а час іх раскладу складае ад 100 да 400 гадоў. Акрамя таго, кінутыя пакеты часта забіваюць лясных і марскіх жывёл, якія іх зьядаюць альбо імі душацца.

Новыя правілы пачалі б дзейнічаць 1 студзеня 2019 года. Згодна ім, у крамах ды іншых гандлёвых кропках будзе забароненае бясплатнае распаўсюджваньне поліэтыленавых пакетаў, таўшчыня якіх складае ад 50 мікрамэтраў. Пакеты таўшчынёй да 15 мікрамэтраў, у якія звычайна ў крамах пакуецца агародніна, мяса-малочная й іншая прадуктовая прадукцыя, будуць надалей даступныя бясплатна.

Паводле заканадаўцы, максымальная цана за пакет ня можа перавышаць аднаго злотага (прыкладна 50 беларускіх капеек). Мінімальны кошт пакета не называецца.
Паводле Славаміра Мазурэка, нават мінімальная цана пакета прымусіць пакупніка задумацца, ці плаціць за яго, ці ўсё ж такі ўзяць з сабой на закупы сумку альбо пакет шматразовага выкарыстаньня.

У Эўразьвязе падобныя абмежаваньні на заканадаўчым узроўні пасьпяхова дзейнічаюць, між іншым, у Балгарыі, Ірляндыі, Вялікабрытаніі, у Латвіі й Вугоршчыне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт