Logo Polskiego Radia
Print

Жан-Клёр Юнкер пасварыўся з Антоніё Таяні ў Эўрапарлямэнце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 17:51
Юнкер скрытыкаваў Эўрапарлямэнт за малую яўку дэпутатаў падчас падсумаваньня старшынства Мальты ў ЭЗ.
Жан-Клёд Юнкер у ЭўрапарлямэнцеЖан-Клёд Юнкер у ЭўрапарлямэнцеPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёр Юнкер падвергнуў крытыцы Эўрапарлямэнт за малую яўку дэпутатаў падчас падсумаваньня старшынства Мальты ў Эўразьвязе. У ходзе парлямэнцкай дэбаты дайшло да напружаньня паміж Юнкерам і старшынём Эўрапарлямэнту Антоніё Таяні.

Кіраўнік Эўракамісіі нэгатыўна зарэагаваў на факт, што ў зале паседжаньня было ўсяго толькі 30 дэпутатаў. Нагадаем, Эўрапарлямэнт налічвае 751 дэпутата.
“Калі б тут замест прэм’ера Мальты Джозэфа Муската была канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель альбо прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, то заля была б поўная”, - сказаў Юнкер.

Антоніё Таяні перарваў выступленьне старшыні Эўракамісіі й заклікаў яго да большай павагі парлямэнту. “Вы можаце крытыкаваць парлямэнт, але Эўракамісія не кантралюе Эўрапарлямэнту - гэта Эўрапарлямэнт кантралюе Эўракамісію”, - сказаў Таяні. “У залі паседжаньня ўсяго толькі некалькі членаў парлямэнту: як вы пракантралюеце камісію? Вы сьмешныя!”, - сказаў Жан-Клён Юнкер.

На канец ён падкрэсьліў, што ніколі больш не прыйдзе на падобную сустрэчу. Юнкер зазначыў, што Эўрапарлямэнт павінен з павагай адносіцца да членскіх краін, у тым ліку невялікіх, але гэтага ня робіць.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт