Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь занепакоеная вандалізмам на Падляшшы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2017 10:55
Гаворка ідзе пра акт вандалізму ў дачыненьні да беларускамоўных дарожных знакаў у гміне Орля.
фота: Польскае радыё «Беласток»/Міхал Сьцепанюк

Беларусь занепакоеная вандалізмам на Падляшшы
Гаворка ідзе пра акт вандалізму ў дачыненьні да беларускамоўных дарожных знакаў у гміне Орля.
3 ліпеня зьявілася інфармацыя, што ў Падляскім ваяводзтве Польшчы, а менавіта ў гміне Орля, дзе большасьць жыхароў складаюць этнічныя беларусы, невядомыя зафарбавалі беларускамоўныя назвы на дарожных знаках.
Здарэньне пракамэнтаваў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык:
„Такі факт меў месца. Нас асабліва насьцярожвае, што гэта ня першы выпадак вандалізму ў дачыненьні да беларускамоўных дарожных знакаў. Спадзяемся, што ў гэты раз, у адрозненьне ад папярэдніх, вінаватыя будуць устаноўлены. Зыходзім з таго, што падобныя праяўленьні, якія закранаюць пачуцьці нацыянальных меншасьцей, заслугоўваюць рашучага асуджэньня як уладамі, так і ўсімі здаровымі сіламі грамадзтва”, - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт