Сёньня, 14 ліпеня, нацыянальнае сьвята Францыі – грамадзяне рэспублікі сьвяткуюць Дзень узяцьця Бастыліі. У гістарычнай рубрыцы мы коратка нагадаем гэтую памятную дату, якая аказала вялізны ўплыў ня толькі на Францыю, але й на ход гісторыі Эўропы ды сьвету.
Бастылія была крэпасьцю, пабудаванай у 1370-1381 гадах. Амаль адразу ж пасьля таго, як яе ўзьвялі, яна стала турмой для дзяржаўных злачынцаў.
Узяцьце Бастыліі лічыцца пачаткам францускай буржуазнай рэвалюцыі. Прычынай аблогі крэпасьці сталі чуткі нібыта аб рашэньні караля Людовіка XVI разагнаць створаны 9 ліпеня 1789 года Устаноўчы сход і аб зьняцьці з пасады дзяржаўнага кантралёра фінансаў, рэфарматара Жака Нэкера. Абураныя парыжане, узброіўшыся чым папала, 14 ліпеня 1789 года выйшлі на вуліцы й плошчы горада ды рушылі да Бастыліі. Яе штурм доўжыўся каля чатырох гадзін. Натоўп уварваўся ў крэпасьць, разарваўшы начальніка гарнізона. Сама крэпасьць атрымала сур’ёзныя пашкоджаньні. Сем вязьняў, якія ўтрымліваліся ў крэпасьці, былі выпушчаныя на волю. Напалоханы маштабам паўстаньня кароль вымушаны быў пайсьці на саступкі.
На наступны дзень было афіцыйна пастаноўлена разбурыць і зьнесьці Бастылію. Адразу ж пачаліся працы, якія працягваліся да 16 мая 1791 года. Зь бітага каменю крэпасьці рабілі мініяцюрныя выявы Бастыліі й прадавалі як сувэніры. Большая частка каменных блёкаў паслужыла для будаўніцтва моста «Канкорд».
Для многіх пакаленьняў французаў крэпасьць была сымбалем усеўладзьдзя каралёў. За 400 гадоў сярод вязьняў Бастыліі было нямала знакамітых асоб: Франсуа Ларошфуко, Пʼер Бамаршэ, двойчы вязьнем Бастыліі быў Вальтэр. Падзеньне крэпасьці ўспрымалася як сьвята рэвалюцыі й стала абрастаць легендамі.
Пачынаючы з 1880 года, гадавіна ўзяцьця Бастыліі сьвяткуецца французамі як нацыянальнае сьвята.
вс
Сёньня, 14 ліпеня, нацыянальнае сьвята Францыі – грамадзяне рэспублікі сьвяткуюць Дзень узяцьця Бастыліі. У гістарычнай рубрыцы мы коратка нагадаем гэтую памятную дату, якая аказала вялізны ўплыў ня толькі на Францыю, але й на ход гісторыі Эўропы ды сьвету.
Бастылія была крэпасьцю, пабудаванай у 1370-1381 гадах. Амаль адразу ж пасьля таго, як яе ўзьвялі, яна стала турмой для дзяржаўных злачынцаў.
Узяцьце Бастыліі лічыцца пачаткам францускай буржуазнай рэвалюцыі. Прычынай аблогі крэпасьці сталі чуткі нібыта аб рашэньні караля Людовіка XVI разагнаць створаны 9 ліпеня 1789 года Устаноўчы сход і аб зьняцьці з пасады дзяржаўнага кантралёра фінансаў, рэфарматара Жака Нэкера.
Абураныя парыжане, узброіўшыся чым папала, 14 ліпеня 1789 года выйшлі на вуліцы й плошчы горада ды рушылі да Бастыліі. Яе штурм доўжыўся каля чатырох гадзін. Натоўп уварваўся ў крэпасьць, разарваўшы начальніка гарнізона. Сама крэпасьць атрымала сур’ёзныя пашкоджаньні. Сем вязьняў, якія ўтрымліваліся ў крэпасьці, былі выпушчаныя на волю. Напалоханы маштабам паўстаньня кароль вымушаны быў пайсьці на саступкі.
На наступны дзень было афіцыйна пастаноўлена разбурыць і зьнесьці Бастылію. Адразу ж пачаліся працы, якія працягваліся да 16 мая 1791 года. Зь бітага каменю крэпасьці рабілі мініяцюрныя выявы Бастыліі й прадавалі як сувэніры. Большая частка каменных блёкаў паслужыла для будаўніцтва моста «Канкорд».
Для многіх пакаленьняў французаў крэпасьць была сымбалем усеўладзьдзя каралёў. За 400 гадоў сярод вязьняў Бастыліі было нямала знакамітых асоб: Франсуа Ларошфуко, Пʼер Бамаршэ, двойчы вязьнем Бастыліі быў Вальтэр. Падзеньне крэпасьці ўспрымалася як сьвята рэвалюцыі й стала абрастаць легендамі.
Пачынаючы з 1880 года, гадавіна ўзяцьця Бастыліі сьвяткуецца французамі як нацыянальнае сьвята.
вс
слухайце далучаны гукавы файл