Эўракамісія занепакоеная разьвіцьцём сытуацыі ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.07.2017 14:30
Эўрапейская камісія мае сумневы наконт кшталту рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
Калі рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы будзе прынятая ў цяперашнім кшталце, то Эўрапейская камісія не выключае, што на наступным тыдні пачне дысцыплінаную працэдуру супраць Польшчы за парушэньне заканадаўства ЭЗ.
Пра гэта паведаміў віцэ-старшыня Эўракамісіі Франс Цімэрманс, які пазнаёміў камісараў ЭЗ з сытуацыяй у Польшчы. Паводле яго, Брусэль не выключае таго, што накіруе ў членскія краіны ЭЗ афіцыйную інфармацыю наконт магчымасьці сур’ёзнага парушэньня ў галіне вяршэнства законаў у Польшчы.
Дзеля гэтага неабходная падтрымка 22 з 27 краін-сябраў ЭЗ, паколькі Польшча не прымала б удзелу ў галасаваньні.
аз
Эўракамісія занепакоена разьвіцьцём сытуацыі ў Польшчы
Эўрапейскай камісіі не падабаецца цяперашні кшталт рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
Калі рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы будзе прынятая ў ейным цяперашнім кшталце Эўрапейская камісія гатова на наступным тыдні пачаць працэдуру супраць Польшчы за парушэньне заканадаўства ЭЗ.
Пра гэта паведаміў віцэ-старшыня Эўракамісіі Франс Цімэрманс, які пазнаёміў камісараў ЭЗ з сытуацыяй у Польшчы. Ён дадаў, што Брусэль не выключае магчымасьці, што накіруе ў членскія краіны ЭЗ афіцыйную інфармацыю наконт магчымасьці сур’ёзнага парушэньня ў галіне вяршэнства законаў у Польшчы.
Дзеля гэтага неабходная падтрымка 22 з 27 краін-сябраў ЭЗ, паколькі Польшча не прыняла б удзелу ў такім галасаваньні.
аз