У Варшаве немалой папулярнасьцю карыстаецца пракат электраскутараў (ВІДЭА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.08.2017 14:35
                    
                                 
                
                
                    Пракат адбываецца пасьля рэгістрацыі ў інтэрнэце выключна пры дапамозе прыкладаньня да мабільных прылад.
                
                
                    
                         Так выглядае электрычны скутар, які можна ўзяць напракат у Варшавефота: фірма «Jeden Ślad»
Так выглядае электрычны скутар, які можна ўзяць напракат у Варшавефота: фірма «Jeden Ślad»
                     
                
                
                
               
                
                         У Варшаве немалой папулярнасьцю карыстаецца пракат электрычных скутараў. Ініцыятарам і ўладальнікам скутараў зьяўляецца фірма «Jeden Ślad»  (Адзін Сьлед). Цяпер у польскай сталіцы можна ўзяць напракат каля 150  транспартных сродкаў.
Калі ідэя спадабаецца жыхарам Варшавы, то кампанія  пашырыць сваю дзейнасьць на іншыя польскія гарады, дзе часта зьяўляюцца  вулічныя заторы: Лодзь, агламэрацыю Гдыні, Гданьска й Сопата ды Сілескую агламэрацыю.
Паводле фірмы «Jeden Ślad», у горадзе скутары хутчэйшыя за аўтамабіль на 30-40%, а за гарадзкі транспарт – на 70%. Дадаткова электраскутар – гэта экалягічны від транспарту. Ідэя ў кампаніі наконт электраскутараў зьявілася пасьля таго, калі аказалася, што ў сярэднім жыхар Варшавы праводзіць у заторах 158 гадзін у год.
Пракат электраскутара адбываецца пасьля рэгістрацыі кліента ў інтэрнэце выключна пры дапамозе  прыкладаньня да мабільных прылад. Грошы здымаюцца з рахунку, крэдытнай  карткі альбо электроннага кашалька. Дзьве першыя хвіліны карыстаньня  бясплатныя, пазьней адна хвіліна каштуе 69 грошаў (36 беларускіх  капеек).  
Падзараджаюцца транспартныя сродкі ў спэцыяльна абсталяваных шматлікіх станцыях у розных раёнах польскай сталіцы.
вс