Logo Polskiego Radia
Print

З 1990 году працягласьць жыцьця палякаў вырасла на 7 гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2017 15:01
У мінулым годзе працягласьць жыцьця мужчын склала 73,9 гадоў, а жанчын – 81,9 гадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі жывуць даўжэй у сярэднім на 7 гадоў
Па дадзеным Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы за мінулы год сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын склала 73,9 гадоў, а жанчын – 81,9 гадоў. У параўнаньні з 1990 годам палякі жывуць даўжэй адпаведна на 7,7 і 6,7 лет.
Галоўныя прычыны сьмерці ў Польшчы – гэта сардэчна-сасудзістыя захворваньні, анкалёгія, а таксама траўмы і атручэньні. Таксама як і ў іншых краінах, у Польшчы назіраецца вялікая сьмяротнасьць мужчын. У гарадах мужчыны жывуць даўжэй, чым у сельскіх мясцовасьцях. У выпадку жанчын сярэдняя працягласьць жыцьця ў горадзе і вёсцы практычна аднолькавая.
Статыстыка паказвае, што працягласьць жыцьця розная ў залежнасьці ад рэгіёна. У Лодзінскім ваяводзтве мужчыны жывуць менш, чым у іншых рэгіёнах – 72 гады. Гэта на тры гады менш, чым у Падкарпацкім і Малапольскім ваяводзтвах, якія зьяўляюцца лідэрамі па працягласьці жыцьця.
Калі казаць пра жанчын, то найкарацей жывуць жыхаркі Лодзінскага і Сылескага ваяводзтваў – 80,8 і 80,9 гадоў. У Падкарпацкім, Малапольскім і Падляскім ваяводзтвах полькі ў сярэднім жывуць да 82,8 гадоў.
На фоне эўрапейскіх краін Польшча па сярэдняй працягласьці жыцьця не выглядае лепшым чынам: мужчыны жывуць менш на 7 гадоў, а жанчыны – на 4 гады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт