Урад Польшчы абяцае падтрымку ахвярам навальніц
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.08.2017 10:01
Пра гэта паведаміла прэмʼер міністар Польшчы Бэата Шыдла.
Foto: PAP/Dominik Kulaszewicz
Бэата Шыдла ў суботу прыняла ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі пажарнай службы, паліцыі і арміі ў Рэгіянальным штабе крызыснага кіраваньня ў Гданьску.
Кіраўнік польскага ўрада заявіла, што ўрад падтрымае ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе. Каб дзеці вярнуліся да сваіх семʼяў, да бацькоў з розных месцаў у Польшчы.
Польская прэмʼер зьвярнулася з заклікам да арганізатарам летніх лягераў для дзяцей і моладзі, каб яны зьвярнулі ўвагу на ўмовы, у якіх дзеці знаходзяцца, правяралі ўмовы надворʼя.
Бэата Шыдла выказала спачуваньні семʼям тых, хто загінуў у час мінулай навальніцы. Гэта сапраўды страшна рэч, вялікая трагедыя, асабліва таму, што загінулі дзеці, – сказала прэмʼер.
Прэмʼер-міністар абвясьціла пра фінансавую дапамогу для пацярпелых ад стыхіі.
ПР/юл