Logo Polskiego Radia
Print

На ЧС у Лёндане польскія спартсмэны заваявалі 8 мэдалёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2017 09:55
З пункту гледжаньня колькасьці пунктаў (86) і ўдзельнікаў фіналаў (20) - гэта быў самы ўдалы ў гісторыі чэмпіянат сьвету для Польшчы.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Польскія спартсмэны заваявалі на ЧС у Лёндане 8 мэдалёў, у тым ліку 2 залатыя, 2 срэбныя і 4 бронзавыя. Чэмпіёнамі сьвету ў кіданьні молатам сталі Аніта Ўладарчык і Павал Файдэк.

Перад пачаткам спаборніцтваў большасьць камэнтатараў і заўзятараў не дапускалі нават думкі, што магло быць інакш. “Як аказалася, гэта не былі лёгкія мэдалі. Здаецца, у многіх упаў камень з сэрца, што ўсё ж удалося. Абодва конкурсы выклікалі агромністыя эмоцыі. Амаль да самага канца не было вядома, хто зойме першае месца. Калі казаць пра вынікі, то гэта быў найлепшы чэмпіянат для нашай краіны ў гісторыі”, - гаворыць бронзавы мэдаліст ЧС у 2007 годзе Марэк Плаўга.

Срэбны мэдаль заваяваў бягун Адам Кшчот. Ён другі раз запар выйграў срэбра ў забегу на 800 мэтраў. Другое месца таксама ўзяў скакун з шастом Пётр Лісэк.

Самай вялікай нечаканасьцю стаў посьпех польскіх спартсмэнак у эстафеце на 400 мэтраў, полькі ўпершыню ў гісторыі заваявалі бронзу. Бронзавыя мэдалі атрымалі Войцех Навіцкі і Мальвіна Капрон (кіданьне молата), а таксама Каміла Ліцьвінка (скачкі ў вышыню).

У агульным мэдальным заліку першае месца занялі ЗША, другое – Кэнія. Беларусь вярнулася з ЧС без ніводнага мэдаля.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт