Logo Polskiego Radia
Print

Украіна: ракетныя рухавікі Пхэньяну магла паставіць Расея

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.08.2017 09:24
Пхеньян мог выкарыстаць рухавікі ўкраінскай вытворчасьці, зьнятыя з расейскіх ракетаў.
wikimedia commons/public domain

Рухавікі для нядаўна выпрабаваных паўночнакарэйскіх ракетаў магла паставіць Расея. Так заявіла ў аўторак Дзяржаўнае касьмічнае агенцтва Ўкраіны. За дзень да гэтага амэрыканская газэта New York Times і аналітычны цэнтар «Міжнародны інстытут стратэгічных дасьледаваньняў» выказалі меркаваньне, што рухавікі балістычных ракетаў, якімі Кім Чэн Ын пагражае суседзям, маглі паходзіць з Украіны. Кіеў заяўляе, што ўкраінскія ракетныя рухавікі эксплюатуе Расея.

Рухавікі РД-250 Украіна раней пастаўляла ў Расею – паінфармаваў кіраўнік украінскага касьмічнага агенцтва Юры Радчанка. Акурат яны, на думку амэрыканскай газэты, былі выкарыстаныя ў паўночнакарэйскай зброі. Расея мае каля 20 касьмічных ракетаў «Цыклён-2» і «Цыклён-3» з рухавікамі, выпушчанымі ва Ўкраіне – паведаміў Радчанка. РД-250 выкарыстоўваюцца ў ракетах лёгкага клясу, якія выводзяць спадарожнікі на нізкія каляземныя арбіты. Украіна экспартавала гэтыя рухавікі ў Расею да 2001 году.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт