Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя правяла нуклеарнае выпрабаваньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.09.2017 09:26
П'хэньян паведаміў, што стварыў «перадавую» нуклеарную зброю.
PAP/EPA/YONHAP

Сэйсьмічныя штуршкі ў Паўночнай Карэі
Генэральны штаб паўднёвакарэйскай арміі заявіў сёньня, што зафіксаваныя ў Паўночнай Карэі два штуршкі могуць фазначаць, што рэжым у П’хэньяне правёў чарговае, шостае ядзернае выпрабаваньне.
Таксама ўрад Японіі пацьвердзіў, што падазроная сэйсьмічная актыўнасьць у Паўднёвай Карэі – гэта вынік праведзенага з выкарыстаньнем атамнай зброі выпрабаваньня.
Абодва штуршкі – першы, паводле розных крыніц, сілай 5,6-6,3 балаў і другі сілай 4,6 – наступілі ў адлегласьці некалькі хвілін на нулявой глыбіні.
Некалькі гадзін раней Паўночная Карэя абвясьціла, што стварыла «перадавую» нуклеарную зброю. Як інфармуе дзяржаўнае агенцтва KCNA, вадароднай бомбай мае быць узброеная новая міжкантынэнтальная ракета. Яе моц можа дасягаць сотняў кілатон і можа быць узарваная на вялікай вышыні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт