Logo Polskiego Radia
Print

Я.Качыньскі: Нават, калі Польшча застанецца адзінокай, то будзе выспай свабоды

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.09.2017 08:34
Старшыня ПіС заявіў, што яго партыя змагаецца за Польшчу, якая будзе справядлівай, сувэрэннай, незалежнай, свабоднай і моцнай.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Старшыня партыі "Права і справядлівасьць" Яраслаў Качыньскі заявіў, што ягоная партыя змагаецца за Польшчу, якая будзе справядлівай, сувэрэннай, незалежнай, свабоднай і моцнай.

Падчас сьвяткаваньня 89-га месяца пасьля катастрофы ўрадавага самалёта пад Смаленскам старшыня партыі «Права і справядлівасьць» (ПіС) падкрэсьліваў, што дакладна такую Польшчу трэба будаваць, нягледзячы на разыходжаньні ў меркаваньнях.

Яраслаў Качыньскі сказаў, што нават, калі Польшча застанецца ў Эўропе адзінокай, то будзе выспай свабоды і талерантнасьці.

Я.Качыньскі: Нават, калі ў пэўных справах мы застанёмся ў Эўропе адзінокімі, то застанёмся і будзем выспай свабоды, талерантнасьці і ўсяго, што так яскрава прысутнічала ў нашай гісторыі. Я яшчэ раз паўтару: «Свабода блізка». Нам толькі трэба цярпліва, з поўнай рашучасьцю ісьці наперад. Так як на гэтых нашых шэсьцях.

«Будзьце ўпэўненыя, што мы будзем мець такую Польшчу, што ніхто звонку ня будзе вам нічога навязваць, – сказаў Яраслаў Качыньскі.

У смаленскай авіякатастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт, брат-блізьнюк старшыні ПіС Лех Качыньскі разам з жонкай Марыяй.

На вуліцы Кракаўскае Прадмесьце, дзе адбыліся ўрачыстасьці, прайшла таксама контрманіфэстацыя. Удзельнікі трымалі транспарант: «Не» для смаленскай хлусьні»; «Не» для абразы і паклёпаў»; «Не» для помнікаў»; «Так» для адказнасьці за слова; «Так» для праўды і талерантнасьці»; «Так» для годнасьці і свабоды».
Траіх удзельнікаў контрманіфэстацыі аштрафавалі. Супраць звыш дзесяці чалавек будуць узбуджаныя справы за парушэньне сьвяткаваньняў у памяць ахвяр смаленскай авіякатастрофы.

/

/

Контрманіфэстацыя
Контрманіфэстацыя
/

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт