Вашчыкоўскі: Польшча не супраць уцекачоў
„Польшча супраць прымусовага разьмеркаваньня мігрантаў на тэрыторыі ЭЗ”, - кажа кіраўнік польскай дыпляматыі.
Міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) запэўнівае, што Польшча адкрытая для бежанцаў. Пра гэта кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў у Пэнсыльваніі падчас сустрэчы з тамтэйшымі палякамі.
Вітальд Вашчыкоўскі нагадаў, што ў мінулым годзе Польшча выдала грамадзянам Украіны больш за 1,2 млн віз, а ў першай палове бягучага году – ужо 750 тысяч.
„Таму ілжывымі зьяўляюцца паведамленьні, што Польшча зачынена, ксэнафобская й не прымае імігрантаў”, - запэўніў міністар, дадаючы, што ўкраінцы прыбываюць у Польшчу ў асноўным з-за вайны ў Данбасе.
Ён таксама тлумачыў, што Польшча выступае супраць прымусовага разьмеркаваньня бежанцаў на тэрыторыі ЭЗ, перш за ўсё, з-за немагчымасьці іх праверкі.
Паводле міністра, большасьць асобаў, якіх датычыць прымусовае разьмеркаваньне, гэта ня бежанцы, але імігранты. Тым часам імігранты зацікаўленыя не Польшчай, але іншымі краінамі Эўропы, якія прапануюць ім больш карысныя сацыяльныя ўмовы.
аз