Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы й Балгарыі абмяркоўваюць супрацу ў рамках NATO і ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2017 12:01
У Варшаве з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Балгарыі Румен Радзеў.
PAP/Rafał Guz

Прэзыдэнты Польшчы й Балгарыі абмяркоўваюць супрацу ў рамках NATO і ЭЗ
У Варшаве з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Балгарыі Румен Радзеў.
Бясьпека, будучыня NATO, супрацоўніцтва ў рамках Рэгіёну трох мораў, разьвіцьцё інфраструктуры, а таксама прыярытэты будучага балгарскага старшынства ў ЭЗ і эканамічная супраца - гэта асноўныя тэмы перамоваў лідараў Польшчы й Балгарыі.
З афіцыйным візытам у Варшаву прыбыў Румен Радзеў. Апрача сустрэчы з Анджэем Дудам, кіраўнік Балгарыі сустрэнецца з прэм'ер Бэатай Шыдла, віцэ-сьпікерам Сэнату Міхалам Сэвэрыньскім, а таксама прыме ўдзел эканамічным форуме.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) адзначыў, што Польшчу й Балгарыю аб'ядноўваюць дзьве рэгіянальныя ініцыятывы. Першая – гэта супраца ў рамках Рэгіёну трох мораў. Другая ініцыятыва – гэта „бухарэсцкая дзявятка”, то бок група краінаў усходняга флянгу NATO, якія два гады таму падпісалі сумесную заяву, у якой выказалі сваю занепакоенасьць з нагоды палітыкі Расеі й заклікаў да павелічэньня прысутнасьці войскаў Паўночнаатлянтычнага альянсу ў рэгіёне.
Падчас размоваў прэзыдэнтаў будзе закранацца пытаньне саміт NATO і сустрэчы „бухарэсцкай дзявяткі”, якія адбудуцца ў 2018 годзе.
Закранацца будуць таксама прыярытэты балгарскага старшынства ў Эўразьвязе, якое пачнецца з 1 студзеня будучага году.
У другой палове дня заплянаваны ўдзел прэзыдэнтаў у польска-балгарскім эканамічным форуме. Румен Радзеў ускладзе таксама кветкі да Помніка-магілы невядомага жаўнераў у Варшаве.
аз

Бясьпека, будучыня NATO, супрацоўніцтва ў рамках Рэгіёну трох мораў, разьвіцьцё інфраструктуры, а таксама прыярытэты будучага балгарскага старшынства ў ЭЗ і эканамічная супраца - гэта асноўныя тэмы перамоваў лідараў Польшчы й Балгарыі.

З афіцыйным візытам у Варшаву прыбыў Румен Радзеў. Апрача сустрэчы з Анджэем Дудам, кіраўнік Балгарыі сустрэнецца з прэм'ер Бэатай Шыдла, віцэ-сьпікерам Сэнату Міхалам Сэвэрыньскім, а таксама прыме ўдзел эканамічным форуме.

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) адзначыў, што Польшчу й Балгарыю аб'ядноўваюць дзьве рэгіянальныя ініцыятывы. Першая – гэта супраца ў рамках Рэгіёну трох мораў. Другая ініцыятыва – гэта „бухарэсцкая дзявятка”, то бок група краінаў усходняга флянгу NATO, якія два гады таму падпісалі сумесную заяву, дзе выказалі сваю занепакоенасьць дзеяньнямі Расеі й заклікалі да павелічэньня прысутнасьці войскаў Паўночнаатлянтычнага альянсу ў рэгіёне.

Падчас размоваў прэзыдэнтаў будзе закранацца пытаньне саміту NATO й сустрэчы „бухарэсцкай дзявяткі”, якія адбудуцца ў 2018 годзе. Абмяркоўвацца будуць таксама прыярытэты балгарскага старшынства ў Эўразьвязе, якое пачнецца з 1 студзеня будучага году.

У другой палове дня заплянаваны ўдзел прэзыдэнтаў у польска-балгарскім эканамічным форуме. Румен Радзеў таксама ўскладзе кветкі да магілы невядомага жаўнера ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт