Logo Polskiego Radia
Print

На рынку энэргіі ў Польшчы можа адбыцца рэкордная зьдзелка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2017 15:17
Група PGE плянуе набыць за 4,5 мільярда злотых кампанію EDF Polska.
PAP/Rafał Guz

На рынку энэргіі ў Польшчы можа адбыцца рэкордная зьдзелка
Група PGE плянуе набыць за 4,5 мільярда злотых кампанію EDF Polska.
Група PGE атрымала папярэднюю згоду Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й абароне правоў спажыўцоў на набыцьцё кампаніі EDF Polska - - апэратара цеплавых электрастанцыяў у найбуйнейшых польскіх гарадах.
Кошт кантракту складзе 4,5 мільярда злотых (больш за 1 мільярд эўра) і будзе адной з самых буйных зьдзелак на рынку паглынаньня ў Польшчы й Эўропе ў апошнія гады.
У цяперашні час польскі філіял францускай кампаніі EDF зьяўляецца ўласьнікам васьмі цеплавых электрастанцый у найбуйнейшых польскіх гарадах, напрыклад, ва Вроцлаве, Кракаве ці Рыбніку. Апрача таго кампанія мае амаль 400 км цепласетак у чатырох польскіх гарадах.
Зьдзелка ўступіць у сілу пры ўмове, што Група PGE будзе прадаваць энэргію выкупленай кампаніі на біржы. У асноўным гаворка ідзе пра ўсю энэргію вырабленую ў гады 2018-2021 цеплаэлектрастанцыяй у Рыбніку.
аз

Група PGE атрымала папярэднюю згоду Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й абароне правоў спажыўцоў на набыцьцё кампаніі EDF Polska - апэратара цеплавых электрастанцыяў у найбуйнейшых польскіх гарадах.

Кошт кантракту складзе 4,5 мільярда злотых (больш за 1 мільярд эўра). Гэта будзе адна з самых буйных зьдзелак-паглынаньняў у Польшчы й Эўропе ў апошнія гады.

У цяперашні час польскі філіял францускай кампаніі EDF зьяўляецца ўласьнікам васьмі цеплавых электрастанцый у найбуйнейшых польскіх гарадах, напрыклад, ва Ўроцлаве, Кракаве й Рыбніку. Апрача таго, кампанія валодае амаль 400 км цепласетак у чатырох польскіх гарадах.

Зьдзелка ўступіць у сілу пры ўмове, што Група PGE будзе прадаваць энэргію выкупленай кампаніі на біржы. Гаворка ідзе перш за ўсё пра энэргію, вырабленую ў 2018-20121 гадах цеплаэлектрастанцыяй у Рыбніку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт