Над Польшчай прайшоў ураган Ксавэры
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.10.2017 08:49
У выніку моцнага віхру загінула двое людзей.
PAP/Lech Muszyński
Сотні тысяч будынкаў засталіся без электрычнасьці.
Пажарнікі выяжджалі амаль 10 тысяч разоў пасьля начных віхур.
Дзеяньні пажарных службаў у асноўным палягаюць на выдаленьні зваленых дрэў з дарог і ўчасткаў, а таксама на забесьпячэньні дахаў будынкаў. Моцны вецер сарваў або пашкодзіў дахі 890 будынкаў, больш чым палова гэта жылыя дамы. Ураган суправаджаюць моцныя дажджы.
На захадзе Польшчы ў Велькапольскім ваяводзтве жанчыну задушыла дрэва, яна памерла ў шпіталі, – паведаміў Урадавы цэнтар бясьпекі. Паліцыя пацьвердзіла таксама сьмерць 67-гадовага мужчыны, які ўпаў з даху. Ён спрабаваў забясьпечыць свой дом ад зьнішчэньня ветрам.
Агулам 39 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку восем пажарнікаў, паведаміла Польскае прэс-агенцтва ПАП.
Міністар унутраных спраў склікаў паседжаньне камэндантаў Пажарнай службы заходніх і паўднёвых ваяводзтваў.
яс