Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты на Дзяды плянуюць на 5 лістапада
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.10.2017 08:03
Шэсьце пачнецца ад Менскага гадзіньнікавага завода, а потым пройдзе праспэктам Незалежнасьці да Курапатаў.
КурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты на Дзяды плянуюць на 5 лістапада
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала заяўку ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада традыцыйнага шэсьця й мітынга ў Курапатах, прысьвечаных Дню памяці продкаў.
Шэсьце пачнецца ад Менскага гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”), а потым пройдзе праспэктам Незалежнасьці ды іншымі вуліцамі да ўрочышча, дзе сталіністы расстралялі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек
Дзяды адзначаюцца 2 лістапада. Некалі ў Беларусі гэты быў выходны дзень, але пасьля пазьней яго адмянілі.
Звычайна збор удзельнікаў праходзіць ад 10.30 да 11.30 ля гадзіньнікавага завода, потым пачынаецца шэсьце.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала заяўку ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада традыцыйнага шэсьця й мітынга ў Курапатах, прысьвечаных Дню памяці продкаў.
Шэсьце пачнецца ад Менскага гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”), а потым пройдзе праспэктам Незалежнасьці ды іншымі вуліцамі да ўрочышча, дзе сталіністы расстралялі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Дзяды адзначаюцца 2 лістапада. Некалі ў Беларусі гэты быў выходны дзень, але пасьля пазьней яго адмянілі.
Звычайна збор удзельнікаў праходзіць ад 10.30 да 11.30 ля гадзіньнікавага завода, потым пачынаецца шэсьце.
паводле эўрарадыё/вс