Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пройдзе беларускамоўная гульня «Jakub Quiz», прысьвечаная Я. Коласу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 09:37
У Польшчы гульня па-беларуску ў фармаце паб-квізу адбудзецца ўпершыню.
афіша з Фэйсбуку

5 лістапада 2017 года ў Варшаве пройдзе беларускамоўная гульня «Jakub Quiz» з нагоды 135 угодкаў з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка і паэта Якуба Коласа. Арганізатарамі гульні зьяўляюцца беларускія студэнты Варшаўскага ўнівэрсытэта Аляксандр Лапко і Алеся Пажытак. Яны ўжо год праводзяць у Варшаве інтэлектуальныя гульні на рускай мове: «Што? Дзе? Калі?», «JackQuiz». У Польшчы гульня па-беларуску ў фармаце паб-квізу адбудзецца ўпершыню. Імпрэза пройдзе ў Jack Cinema Bar, вул. Брацка 18.
Правілы гульні – падобныя да правілаў «Jack Quiz»: каманды па 6-8 чалавек адказваюць на пытаньні, пішуць на картках адказы, спаборнічаюць паміж сабой, пераможцы атрымоўваюць прызы.
Удзельнікаў чакаюць пытаньні на тэмы, зьвязаныя з Беларусьсю: музыка, літаратура, геаграфія і, канешне, будзе адмысловая тэма, прысьвечаная «імяніньніку» – Якубу Коласу. Узнагароды для пераможцаў і прызёраў пакуль застаюцца сакрэтам і будуць сюрпрызам для наведнікаў сьвята.
Аляксандр Лапко, адзін за арганізатараў: «Мы хочаем правесьці ня проста гульню, а зрабіць сьвята для беларусаў Варшавы. Каб нават у чужой краіне можна было сустрэць і паразмаўляць са сваімі людзьмі, адчуць сябе часткай нашага народа і культуры. Як пісаў Якуб Колас у паэме «Новая зямля», душою адпачыць і не забыцца пра свой родны кут. Мерапрыемства праводзім у нядзелю днём спэцыяльна, каб беларусы маглі прыйсьці з дзеткамі, усёй сям’ёй. Вітаем усіх, хто прыйдзе ў нацыянальных строях, вышыванках і «вышымайках». Чакаем і нашых сяброў з іншых краін, каго цікавіць Беларусь і Беларушчына. Пытаньні будуць складзеныя так, што адказаць на іх змогуць ня толькі беларусы, але нашым будзе гэта зрабіць значна прасьцей, таму варта мець у сваёй камандзе беларуса. Мы спадзяемся, што атрымаецца стварыць сьвяточны настрой і адсьвяткаваць дзень народзінаў нашага слаўнага песьняра разам».
Кошт удзелу 15 злотых ад асобы. Усе сабраныя грошы будуць ахвяраваныя праекту па стварэньні помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Мерачоўшчыне.

5 лістапада 2017 года ў Варшаве пройдзе беларускамоўная гульня «Jakub Quiz» з нагоды 135 угодкаў з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка і паэта Якуба Коласа. Арганізатарамі гульні зьяўляюцца беларускія студэнты Варшаўскага ўнівэрсытэта Аляксандр Лапко і Алеся Пажытак. Яны ўжо год праводзяць у Варшаве інтэлектуальныя гульні на рускай мове: «Што? Дзе? Калі?», «JackQuiz». У Польшчы гульня па-беларуску ў фармаце паб-квізу адбудзецца ўпершыню. Імпрэза пройдзе ў Jack Cinema Bar, вул. Брацка 18.

Правілы гульні – падобныя да правілаў «Jack Quiz»: каманды па 6-8 чалавек адказваюць на пытаньні, пішуць на картках адказы, спаборнічаюць паміж сабой, пераможцы атрымоўваюць прызы.Удзельнікаў чакаюць пытаньні на тэмы, зьвязаныя з Беларусьсю: музыка, літаратура, геаграфія і, канешне, будзе адмысловая тэма, прысьвечаная «імяніньніку» – Якубу Коласу. Узнагароды для пераможцаў і прызёраў пакуль застаюцца сакрэтам і будуць сюрпрызам для наведнікаў сьвята.

Аляксандр Лапко, адзін за арганізатараў: Мы хочаем правесьці ня проста гульню, а зрабіць сьвята для беларусаў Варшавы. Каб нават у чужой краіне можна было сустрэць і паразмаўляць са сваімі людзьмі, адчуць сябе часткай нашага народа і культуры. Як пісаў Якуб Колас у паэме «Новая зямля», душою адпачыць і не забыцца пра свой родны кут. Мерапрыемства праводзім у нядзелю днём спэцыяльна, каб беларусы маглі прыйсьці з дзеткамі, усёй сям’ёй. Вітаем усіх, хто прыйдзе ў нацыянальных строях, вышыванках і «вышымайках». Чакаем і нашых сяброў з іншых краін, каго цікавіць Беларусь і Беларушчына. Пытаньні будуць складзеныя так, што адказаць на іх змогуць ня толькі беларусы, але нашым будзе гэта зрабіць значна прасьцей, таму варта мець у сваёй камандзе беларуса. Мы спадзяемся, што атрымаецца стварыць сьвяточны настрой і адсьвяткаваць дзень народзінаў нашага слаўнага песьняра разам.

Кошт удзелу 15 злотых ад асобы. Усе сабраныя грошы будуць ахвяраваныя праекту па стварэньні помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Мерачоўшчыне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт