Logo Polskiego Radia
Print

На 22,4% вырас зьнешнегандлёвы абарот Беларусі ў бягучым годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 10:17
Паводле зьвестак мытнай статыстыкі, зьнешнегандлёвы абарот Беларусі за дзевяць месяцаў вырас да 45,1 млрд даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Паводле дадзеных мытнай статыстыкі, зьнешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь у студзені-верасьні 2017 году павялічыўся на 22,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 году й склаў 45,1 млрд даляраў.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, тавараабарот з краінамі Садружнасьці Незалежных Дзяржаў склаў 61% ад агульнага тавараабароту Беларусі. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 23,1% і склаў 12,8 млрд даляраў, імпарт — на 23,7% і склаў 14,7 млрд даляраў.

Тавараабарот з краінамі Эўразьвязу ўзрос на 22,5%. Экспарт і імпарт у гэтыя краіны павялічыўся і склаў 5,5 млрд даляраў і 4,8 млрд даляраў адпаведна.

Асноўнымі партнэрамі Беларусі ў зьнешнім гандлі зьяўляюцца Расея, Украіна, Кітай, Нямеччына, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрлянды, Летува, Турцыя, Італія, Казахстан.

Асноўныя экспартуемыя тавары — нафтапрадукты, калійныя ўгнаеньні, малочныя прадукты (сыры й тварог, малако й вяршкі згушчаныя, сьметанковае масла, малочныя пасты), грузавыя аўтамабілі, трактары. Вядучыя пазыцыі ў імпарце зь іншых дзяржаў займаюць нафта, газы нафтавыя й нафтапрадукты.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт