Logo Polskiego Radia
Print

42,5 тысячы эўра сабралі добраахвотнікі на рэстаўрацыю Старых Павонзак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 11:02
За сабраныя падчас сёлетняй акцыі сродкі будуць рэстаўраваныя чарговыя 22 старажытныя надмагільлі.
Збор ахвяраваньняў на варшаўскіх гістарычных могілках Павонзкі. Збор ахвяраваньняў на варшаўскіх гістарычных могілках Павонзкі. PAP/Jakub Kamiński

42,5 тысячы эўра сабралі добраахвотнікі на рэстаўрацыю Старых Павонзак
За сабраныя падчас сёлетняй акцыі сродкі будуць рэстаўраваныя чарговыя 22 старажытныя надмагільлі.
Падчас сёлетняга збору ахвяраваньняў на варшаўскіх гістарычных могілках Павонзкі (Powązki) удалося сабраць больш за 42,5 тысячы эўра (180 тысяч злотых). Сродкі будуць прызначаныя на рамонт старажытных надмагільляў, перш за ўсё на Алеі Катакомбаў.
Штогод у Сьвята ўсіх сьвятых добраахвотнікі, у тым ліку вядомыя прадстаўнікі асяродзьдзя культуры, палітыкі й навукі зьбіраюць грошы на рэстаўрацыю гістарычных могілак. У сёлетняй акцыі збору ахвяраваньняў удзельнічалі 200 добраахвотнікаў.
Старшыня Грамадзкага камітэта аховы Старых Павонзак Марцін Сьвенціцкі (Marcin Święcicki) нагадаў, што на Алеі Катакомбаў на старой частцы могілак знаходзіцца ў агульнай складанасьці 87 надмагільляў, якія маюць гістарычную вартасьць. Да гэтага часу ўдалося рэстаўраваць 22 зь іх.
Дзякуючы сабраным сродкам на будучы год заплянаваная рэстаўрацыя 26 чарговых надмагільляў.
Агулам з пачатку дзейнасьці Камітэту аховы Старых Павонзак удалося рэстаўраваць больш за 1 400 старажытных помнікаў, статуяў і катакомбаў.
аз

Падчас сёлетняга збору ахвяраваньняў на старажытных варшаўскіх могілках Павонзкі (Powązki) удалося сабраць больш за 42,5 тысячы эўра (180 тысяч злотых). Сродкі будуць прызначаныя на рамонт надмагільляў на адной з алеяў.

Штогод у Дзень усіх сьвятых добраахвотнікі, у тым ліку вядомыя дзеячы культуры, палітыкі й навукі зьбіраюць грошы на рэстаўрацыю гістарычных могілак. У сёлетняй акцыі збору ахвяраваньняў удзельнічалі 200 добраахвотнікаў.

Старшыня Грамадзкага камітэта аховы Старых Павонзак Марцін Сьвенціцкі (Marcin Święcicki) нагадаў, што на Алеі Катакомбаў на старой частцы могілак знаходзіцца 87 надмагільляў, якія маюць гістарычную вартасьць. Да гэтага часу ўдалося рэстаўраваць 22 зь іх. Дзякуючы сабраным сродкам на будучы год заплянаваная рэстаўрацыя 26 чарговых надмагільляў.

Агулам з пачатку дзейнасьці Камітэту аховы Старых Павонзак удалося рэстаўраваць больш за 1 400 старажытных надмагільляў, статуяў і катакомбаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт