Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп накіроўваецца ў турнэ па Азіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 16:17
На працягу 10 дзён амэрыканскі прэзыдэнт плянуе наведаць 5 краін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Дональд Трамп накіроўваецца ў турнэ па Азіі
На працягу 10 дзён амэрыканскі прэзыдэнт плянуе наведаць 5 краін.
Прэзыдэнт ЗША адпраўляецца ў турнэ па Азіі. На працягу 10 дзён Дональд Трамп плянуе наведаць 5 краін: Японію, Паўднёвую Карэю, Кітай, Віетнам і Філіпіны. З кіраўнікамі гэтых краінаў лідар ЗША будзе гаварыць аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве й пагрозах з боку Паўночнай Карэі.
Падчас турнэ на Азіі Дональд Трамп прыме ўдзел у дзьвюх міжнародных канфэрэнцыях: Форуме эканамічнае супрацоўніцтва Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама ў саміце Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.
„Я сустрэнуся са шматлікімі лідарамі й прэзыдэнтамі, якія зьяўляюцца маімі добрымі сябрамі”, - сказаў Дональд Трамп.
Турнэ Дональда Трампа будзе самым доўгім падарожжам амэрыканскага прэзыдэнта па Азіі на працягу апошніх 25 гадоў.
Па дарозе ў Азію Дональд Трамп спыніцца на Гаваях, дзе сярод іншага наведае Пэрл-Харбар і камандаваньне ўзброеных сілаў ЗША ў Ціхім акіяне.
аз

Прэзыдэнт ЗША адпраўляецца ў турнэ па Азіі. На працягу 10 дзён Дональд Трамп плянуе наведаць 5 краін: Японію, Паўднёвую Карэю, Кітай, Віетнам і Філіпіны. З кіраўнікамі гэтых дзяржаў лідар ЗША будзе гаварыць аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве й пагрозах з боку Паўночнай Карэі.

Падчас турнэ па Азіі Дональд Трамп прыме ўдзел у дзьвюх міжнародных канфэрэнцыях: Форуме эканамічнага супрацоўніцтва Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама ў саміце Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

„Я сустрэнуся са шматлікімі лідарамі й прэзыдэнтамі, якія зьяўляюцца маімі добрымі сябрамі”, - сказаў Дональд Трамп.

Турнэ Дональда Трампа будзе самым доўгім падарожжам амэрыканскага прэзыдэнта па Азіі за апошнія 25 гадоў.

Па дарозе ў Азію Дональд Трамп спыніцца на Гаваях, дзе наведае вайсковую базу ў Пэрл-Харбары й камандаваньне ўзброеных сілаў ЗША ў Ціхім акіяне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт