Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла: Пра ўступленьне ў эўразону пакуль гаварыць рана

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.11.2017 15:37
Паводле кіраўнічкі польскага ўраду, спачатку палякі павіны пераканацца, што гэткі крок будзе для іх карысным.
Kіраўнічкa польскага ўраду Бэата Шыдла.Kіраўнічкa польскага ўраду Бэата Шыдла.PAP/Rafał Guz

Бэата Шыдла: Пра ўступленьне ў эўразоны пакуль гаварыць рана
Паводле кіраўнічкі польскага ўраду, спачатку палякі павіны пераканацца, што гэткі крок будзе для іх карысным.
Паводле кіраўнічкі польскага ўраду, пакуль рана гаварыць пра ўступленьне Польшчы ў эўразону. Пра гэта яна заявіла падчас свайго выступленьня на Форуме зьнешняй палітыкі ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
Бэата Шыдла падкрэсьліла, што хоць эўразона выйшла з крызысу, то Польшча павінна быць упэўнена, што далучэньне да гэтай структуры будзе карысным для польскіх грамадзянаў.
Прэм'ер прызнала, што Польшча пры ўступленьні ў ЭЗ абавязалася ўвесьці эўра, але цяпер гэта было б заўчасным з-за шматлікіх сумневаў, датычных супольнай валюты.
Паводле Бэаты Шыдла, палякі спачатку павінны пераканацца, што гэта будзе карыснае для іх эканамічных інтарэсаў, і што іх голас у эўразоне будзе брацца пад увагу.
Форум зьнешняй палітыкі ў Каралеўскім замку ў Варшаве, гэта штогадовая сустрэча, падчас якой экспэрты, прадстаўнікі ўраду, парлямэнту, дыпляматычнага корпуса й СМІ абмяркоўваюць пытаньні, датычныя польскай замежнай палітыкі.
Вядучай тэмай сёлетняй сустрэчы зьяўляецца пазыцыя Польшчы ў кантэксьце зьменаў, якія адбываюцца ў сучасным сьвеце.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт