Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыме ўдзел у Эўрапейскім абаронным супрацоўніцтве

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.11.2017 16:43
Эўразьвяз робіць новы крок у кірунку інтэграцыі – стварае «вайсковы Шэнген».
pixabay.com/Public Domain/CC0

У панядзелак Польшча, разам зь іншымі эўрапейскімі краінамі, падпіша дэклярацыю аб удзеле ў Эўрапейскім абаронным супрацоўніцтве – ініцыятыве, якая разьвіваецца ў рамах пастаяннага структурнага супрацоўніцтва Эўразьвязу (Permanent Structured Cooperation – PESCO).

Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański). Па словах дыплямата, Польшча надалей будзе падтрымліваць цеснае супрацоўніцтва з NATO.

Урачыстае падпісаньне дэклярацыі аб стварэньні Эўрапейскага абароннага супрацоўніцтва – гэта апошні крок да запуску новай эўразьвязаўскай ініцыятывы. Адным з матываў удзелу Польшчы ў гэтай структуры зьяўляецца «пагроза з усходняга накірунку».

«Гульня за стратэгічную раўнавагу ў Эўропе не заканчваецца. Польшча будзе пашыпраць свой удзел у абаронных ініцыятывах», – заявіў Конрад Шыманьскі.

Эўрапейскага абароннае супрацоўніцтва – гэта наступны крок эўрапейскай інтэграцыі. Яе нават называюць «вайсковым Шэнгенам». Ініцыятыва зробіць магчымым сумеснае фінансаваньне абаронных распрацовак усімі краінамі Эўразьвязу.

Польшча вагалася наконт далучэньня да супрацоўніцтва. Польскія міністры выказвалі сумневы наконт таго, ці варта Эўразьвязу дубляваць функцыі NATO

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт