Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь упершыню за 22 гады наведае кіраўнік МЗС Нямеччыны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.11.2017 12:06
У рамках візыту заплянавана сустрэча Зігмара Габрыэля з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
PAP/EPA/FABIO FRUSTACI

Беларусь упершыню за 22 гады наведае кіраўнік МЗС Нямеччыны
Віцэ-канцлер, Фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль 17 лістапада з рабочым візытам наведае Беларусь, паведамляе прэс-служба МЗС рэспублікі.
«Гэта першы з 1995 года двухбаковы візыт Фэдэральнага міністра замежных спраў Нямеччыны ў Беларусь», – адзначылі ў прэс-службе.
Паводле інфармацыі МЗС, у рамках візыту заплянавана сустрэча Зігмара Габрыэля з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем.
«У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць шырокі спэктар пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу па лініі Беларусь – ЭЗ, абмяняюцца думкамі па міжнародным і рэгіянальным парадку дня», – сказалі ў прэс-службе.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны таксама прыме ўдзел у XV Менскім форуме.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт