У 2018 годзе «Белсат» атрымае зь бюджэту Польшчы 20 млн злотых
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.12.2017 15:27
Фінансаваньне тэлеканалу падтрымлівае старшыня кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі.
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
На працу ў 2018 годзе «Белсат» атрымае ад ураду Польшчы 20 млн злотых (паводле сёньняшняга курсу – больш за 4 млн 760 тыс. эўра), паведамляе партал press.pl. Такую суму тэлебачаньне атрымае на моцы папраўкі ў польскі закон аб бюджэце, якую на разгляд у Камісію публічных фінансаў унесла адна з дэпутатак кіроўнай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць».
Паводле рэсурсу, магчымасьць, што папраўка ня будзе прынятая дэпутатамі, раўняецца амаль нулю, паколькі яе прыняцьцё падтрымлівае кіраўнік кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у польскай дзяржаве.
Штогод на функцыянаваньне «Белсату» патрэбна 27-28 млн злотых. Да 2016 году МЗС Польшчы давала са свайго бюджэту на тэлеканал ад 16 млн да 20 млн злотых у залежнасьці ад году. Частка грошай паступала ад замежных грантадаўцаў, урадаў ды кампаній, напрыклад, Бі-Бі-Сі.
30 сьнежня 2016 году Міністэрства замежных справаў Польшчы ў аднабаковым парадку спыніла пагадненьне аб фінансаваньні «Белсату».
У сьнежні сёлета тэлебачаньне адзначыць 10-гадовы юбілей.
вс