Logo Polskiego Radia
Print

Расея запатрабуе ў Польшчы выдачы бізнэсмэна Чэрнякова

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 13:11
Андрэй Чэрнякоў кіраваў адной з найбуйнейшых рамонтна-будаўнічых кампаній у Расеі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Расея запатрабуе ў Польшчы выдачы бізнэсмэна Чарнякова
Андрэй Чарнякоў кіраваў адной з найбуйнейшых рамонтна-будаўнічых кампаній у Расеі.
Расейская пракуратура зьвернецца ў Польшчу з просьбай экстрадаваць Андрэя Чарнякова. Расейскі бізнэсмэн, які апынуўся ў вышуку, быў затрыманы польскімі памежнікамі ў варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна й арыштаваны. Пра яго лёс вырашыць Акруговы суд у Варшаве.
Андрэй Чарнякоў кіраваў адной з найбуйнейшых рамонтна-будаўнічых кампаній у Расеі. Яго кампанія „Космас” перамагала ў дзяржаўных тэндэрах і рэалізавала заказы мясцовых уладаў.
У 2011 годзе Чарнякоў падпісаў кантракт на будаўніцтва двухкілямэтровага тунэлю ў расейскай сталіцы. На гэтую інвэстыцыю ён пазычыў у Банку Масквы 11 млд рублёў.
Пракуратура лічыць, што частку гэтых сродкаў бізнэсмэн выдаткаваў нязгодна з умовамі атрыманьня крэдыту. У выніку таксама розных іншых фінансавых апэрацый запазычанасьць Чарнякова ў Банку Масквы вырасла амаль у тры разы.
Адвакаты бізнэсмэна аспрэчвае абвінавачваньні банка, сьцьвярджаючы, што яго кліент ніякіх умоваў дагавора з фінансавай установай не парушыў.
Іншы пункт гледжаньня прадстаўляе пракуратура й суд, які выдаў ордэр на яго арышт.
аз

Расейская пракуратура зьвернецца ў Польшчу з просьбай экстрадаваць Андрэя Чэрнякова. Расейскі бізнэсмэн, які апынуўся ў вышуку, быў затрыманы польскімі памежнікамі ў варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна й арыштаваны. Пра яго лёс вырашыць Акруговы суд у Варшаве.

Андрэй Чэрнякоў кіраваў адной з найбуйнейшых рамонтна-будаўнічых кампаній у Расеі. Яго кампанія „Космас” перамагала ў дзяржаўных тэндэрах і рэалізавала заказы мясцовых уладаў.

У 2011 годзе Чэрнякоў падпісаў кантракт на будаўніцтва двухкілямэтровага тунэлю ў расейскай сталіцы. На гэтую інвэстыцыю ён пазычыў у Банку Масквы 11 млрд рублёў.

Пракуратура лічыць, што частку гэтых сродкаў бізнэсмэн выдаткаваў нязгодна з умовамі атрыманьня крэдыту. У выніку таксама розных іншых фінансавых апэрацый запазычанасьць Чэрнякова ў Банку Масквы вырасла амаль у тры разы.

Адвакаты бізнэсмэна аспрэчваюць абвінавачваньні банка, сьцьвярджаючы, што яго кліент ніякіх умоваў дагавора з фінансавай установай не парушыў.

Іншы пункт гледжаньня прадстаўляе пракуратура й суд, які выдаў ордэр на яго арышт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт