Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША рыхтуюцца да прамысловай вытворчасьці органаў для трансплянтацыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2017 14:20
ў горадзе Манчэстэр у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў паўстала першая фабрыка.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У будынках старога швейнага завода ў горадзе Манчэстэр у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў паўстала першая фабрыка. Тут масава будуць вырабляцца тканкі чалавека, неабходныя для трансплянтацыі.

Аўтарам гэтага амбіцыйнага праекту зьяўляецца Дын Камен, стваральнік самаходных самакатаў Segway і шэрагу іншых вынаходак. Яго падтрымлівае ў гэтым нават Пэнтагон.

Тэхналёгія вытворчасьці тканак у лябараторыях ужо распрацаваная, ня вырашанай праблемай застаецца выкарыстаньне яе ў прамысловым маштабе.

Камен стварыў незвычайную кааліцыю, у якую запрасіў кампаніі, якія спэцыялізуюцца ў галіне прамысловай аўтаматызацыі і праграмаваньні, лябараторыі і ўнівэрсытэты, якія рыхтуюць спэцыялістаў для гэтага праекта. Дын Камен забясьпечвае таксама фінансаваньне.

onet.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт