Маладым палякам падчас выдачы пашпартоў будуць уручаць падарункі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
02.01.2018 18:14
Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы праводзіць спэцыяльную акцыю, прысьвечаную 100-годзьдзю адраджэньня польскай дзяржавы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сьцяг Польшчы, значок, прысьвечаны 100-гадоваму юбілею аднаўленьня незалежнасьці, а таксама інструкцыю пра тое, як правільна ўшаноўваць польскі сьцяг і гімн, атрымаюць юнакі й дзяўчаты, якім у 2018 годзе ўпершыню ўручаць польскія пашпарты. Спэцыяльны набор, прысьвечаны 100-годзьдю аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці, падрыхтавала Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы.
Прадметы будуць запакаваныя ў канвэрты з партрэтамі гістарычных асобаў, якія адрадзілі польскую дзяржаву пасьля таго, як яна больш за стагодзьдзе была падзеленая паміж трыма імпэрыямі.
У 2018 годзе пашпарты атрымае каля 18 тысяч васемнаццацігадовых палякаў. Акцыі, прысьвечаныя 100-годзьдзю адраджэньня польскай дзяржаўнасьці, розныя міністэрствы будуць ладзіць на працягу ўсяго году.
IAR/ап