Logo Polskiego Radia
Print

Польшчы паабяцалі ўмацоўваць усходні флянг НАТО

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2018 15:14
Міністар абароны Польшчы сустрэўся зь кіраўніцтвам Паўночнаатлянтычнага пакту.
Перамовы польскай дэлегацыі ў штаб-кватэры НАТО: трэці зьлева - Марыюш Блашчак, другі справа - Енс СтолтэнбэргПерамовы польскай дэлегацыі ў штаб-кватэры НАТО: трэці зьлева - Марыюш Блашчак, другі справа - Енс СтолтэнбэргPAP/Robert Siemaszko/MON

Умацаваньне ўсходняга флянгу НАТО будзе працягнутае, паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у штаб-кватэры Паўночнаатлянтычнага пакту ў Брусэлі. Такое абяцаньне кіраўнік Мінабароны пачуў ад кіраўніцтва альянсу.
Марыюш Блашчак сустрэўся зь генэральным сакратаром Енсам Столтэнбэргам, а таксама галоўнакамандуючым аб'яднанымі ваеннымі сіламі НАТО ў Эўропе генэралам Кертысам Скапароцьці. Рашэньне аб умацаваньні ўсходняга флянгу НАТО было прынятае на варшаўскім саміце ў ліпені 2016 году.
«Мае суразмоўцы запэўнілі мяне ў тым, што ўмацаваньне ўсходняга флянгу будзе працягвацца. Гэта азначае вялікія магчымасьці для Польшчы, чаго мы чакалі многія гады. Я са свайго боку падкрэсьліў гатоўнасьць Польшчы да актыўнага ўдзелу ў гэтым працэсе», – сказаў кіраўнік Мінабароны.
У рамках умацаваньня ўсходняга флянгу НАТО было прынятае рашэньне аб перакідцы чатырох батальёнаў у Польшчу й краіны Балтыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт