У Беларусі могуць увесьці падатак на поліэтыленавыя пакеты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.01.2018 07:36
Вытворцы й пастаўшчыкі ўжо выплачваюць экалягічны падатак, а грашовыя сродкі накіроўваюцца на далейшую перапрацоўку адкідаў.
cocoparisienne/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Беларусі могуць увесьці падатак на поліэтыленавыя пакеты. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
«Вытворцы й пастаўшчыкі ўжо выплачваюць экалягічны падатак. Грашовыя сродкі накіроўваюцца на далейшую перапрацоўку адкідаў», – паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня рэгуляваньня абыходжаньня з адкідамі біялягічнай і ляндшафтнай разнастайнасьці Руслан Міхалевіч.
У будучыні падобны збор могуць выплачваць і спажыўцы.
На дадзены момант у сьвеце выкарыстаньне тары з поліэтылену зьяўляецца вялікай праблемай, бо яна раскладаецца каля 500 гадоў. Перапрацоўка адкідаў таксама мае шэраг складанасьцяў.
З 2018 года ў Польшчы забаранілі бясплатныя поліэтыленавых пакеты. Цяпер іх у краме можна толькі купіць – раней іх раздавалі практычна без абмежаваньня.
новы час/белновости/вс