Logo Polskiego Radia
Print

У Балтыйскім моры пачынаюцца манэўры Passex

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.01.2018 15:02
Плывучыя адзінкі ВМС Польшчы супольна з марской авіяцыяй будуць адпрацоўваць пошукі й зьнішчэньне падводных лодак.
Тральшчык-шукальнік мін ORP Kormoran ВМС ПольшчыТральшчык-шукальнік мін ORP Kormoran ВМС Польшчыyoutube.com/screen

Заўтра ў Балтыйскім моры пачынаюцца манэўры Passex.
Плывучыя адзінкі ВМС Польшчы супольнай з марской авіяцыяй будуць адпрацоўваць пошукі й зьнішчэньне падводных лодак умоўнага праціўніка, абарону ад паветраных атак, зьнішчэньне наводных цэляў, а таксама ўтрыманьне эмбарга й праверку грамадзянскіх суднаў.
«Гэта тыповыя для ВМС задачы па ахове камунікацыйных шляхоў і ўтрыманьня блякады», сказаў прэс-сакратар 3-й флятыліі ВМС Польшчы камандор-падпаручнік (капітан 3-га рангу – рэд.) Радаслаў Пёх.
З польскага боку ўдзел у манэўрах прымаюць ракетныя фрэгаты «Тадэвуш Касьцюшка» й «Казімеж Пуласкі», супрацьлодачны карвэт «Кашуб», два ракетныя катары, падводная лодка «Белік» тыпу Kobben, а таксама дапаможныя судны. Марскія адзінкі будзе падтрымліваць авіяцыя: верталёты Мі-14, а таксама самалёты Ан-28 «Брыза», Су-22 і F-16.
Удзел у манэўрах таксама прымаюць плывучыя адзінкі ВМС Даніі, у тым ліку фрэгат HDMS Niels Juel, які зьяўляецца флягманам 1-й пастаяннай ваенна-марской групы НАТО.

Заўтра ў Балтыйскім моры пачынаюцца манэўры Passex. Плывучыя адзінкі ВМС Польшчы супольна з марской авіяцыяй будуць адпрацоўваць пошукі й зьнішчэньне падводных лодак умоўнага праціўніка, абарону ад паветраных атак, зьнішчэньне наводных цэляў, а таксама ўтрыманьне эмбарга й праверку грамадзянскіх суднаў.

«Гэта тыповыя для ВМС задачы па ахове камунікацыйных шляхоў і ўтрыманьня блякады», сказаў прэс-сакратар 3-й флятыліі ВМС Польшчы камандор-падпаручнік (капітан 3-га рангу – рэд.) Радаслаў Пёх.

З польскага боку ўдзел у манэўрах прымаюць ракетныя фрэгаты «Тадэвуш Касьцюшка» й «Казімеж Пуласкі», супрацьлодачны карвэт «Кашуб», два ракетныя малыя караблі, падводная лодка «Белік» тыпу Kobben, а таксама дапаможныя судны.

Марскія адзінкі будзе падтрымліваць авіяцыя: верталёты Мі-14, а таксама самалёты Ан-28 «Брыза», Су-22 і F-16.

Удзел у манэўрах таксама прымаюць плывучыя адзінкі ВМС Даніі, у тым ліку фрэгат HDMS Niels Juel, які зьяўляецца флягманам 1-й пастаяннай ваенна-марской групы НАТО.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт