Лідар кіроўнай партыі назваў бліжэйшыя задачы ўраду
Паводле Яраслава Качыньскага, перамога на муніцыпальных выбарах у Польшчы – гэта складаная задача.
Паскарэньне працэсу ажыцьцяўленьня зьменаў у Польшчы й перамога на муніцыпальных выбарах – гэта дзьве асноўныя задачы апошніх зьменаў ва ўрадзе, паведаміў лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі ў інтэрвію выданьню „Gazeta Polska”.
Старшыня ПіС падкрэсьліў, што перамога на муніцыпальных выбарах, якія адбудуцца ў Польшчы ў бягучым годзе, гэта складаная задача, асабліва ў буйных гарадах.
Тым ня менш, паводле Яраслава Качыньскага, партыя „Права й справядлівасьць” рашуча настроеная, паколькі з прыхільнымі ўраду муніцыпалітэтамі лягчэй будзе праводзіць рэформы ў краіне.
У сваю чаргу выбары ў Эўрапарлямэнт для лідара кіроўнай партыі важныя перш за ўсё з пункту гледжаньня іміджу, а атрыманы ў іх вынік, паводле яго, можа стаць капіталам перад парлямэнцкімі выбарамі ў Польшчы, чытаем у выданьні „Gazeta Polska”.
аз