Logo Polskiego Radia
Print

Памёр выдатны польскі рэжысёр Антоні Краўзэ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2018 10:57
Яго апошні фільм быў прысьвечаны авіякатастрофе, якая адбылася ў 2010 годзе пад Смаленскам.
Памёр выдатны польскі рэжысёр Антоні Краўзэ.Памёр выдатны польскі рэжысёр Антоні Краўзэ.PAP/Andrzej Hrechorowicz

Памёр выдатны польскі рэжысёр Антоні Краўзэ
Яго апошні фільм быў прысьвечаны авіякатастрофе, якая адбылася ў 2010 годзе пад Смаленскам.
Ва ўзросьце 78 гадоў памёр вядомы польскі рэжысёр і сцэнарыст Антоні Краўзэ (Antoni Krauze). Антоні Краўзэ быў аўтарам некалькіх дзясяткаў кароткамэтражных і мастацкіх фільмаў.
Яго апошні фільм „Смаленск” быў прысьвечаны авіякатастрофе, якая адбылася 10 красавіка 2010 году. Рэжысёр хацеў, каб палякі, якія паглядзяць гэты фільм, задумаліся пра тое, што сапраўды адбылося ў Смаленску й пасьля катастрофы - у Польшчы.
Пасьля прэм'еры „Смаленска” ў 2016 годзе Антоні Краўзэ вырашыў сысьці на пэнсію.
Антоні Краўзэ атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку спэцыяльны прыз журы за жыцьцёвыя дасягненьні на кінафэстывалі ў Сан-Рэма, а ў мінулым годзе – Ганаровую ўзнагароду імя прэзыдэнта Леха Качыньскага, якую прызнае Кангрэс „Польшча Вялікі Праект”.
Тры гады таму прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў рэжысёра Камандорскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы за „выдатны ўклад у разьвіцьцё мастацкага й творчай працы”.
Антоні Краўзэ быў таксама ўзнагароджаны залатым мэдалём „Gloria Artis”.
аз

Ва ўзросьце 78 гадоў памёр вядомы польскі рэжысёр і сцэнарыст Антоні Краўзэ (Antoni Krauze). Антоні Краўзэ быў аўтарам некалькіх дзясяткаў кароткамэтражных і мастацкіх фільмаў.

Яго апошні фільм „Смаленск” быў прысьвечаны авіякатастрофе, якая адбылася 10 красавіка 2010 году. Рэжысёр хацеў, каб палякі, якія паглядзяць гэты фільм, задумаліся пра тое, што сапраўды адбылося ў Смаленску й пасьля катастрофы - у Польшчы.

Пасьля прэм'еры „Смаленска” ў 2016 годзе Антоні Краўзэ вырашыў сысьці на пэнсію.

Антоні Краўзэ атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку спэцыяльны прыз журы за жыцьцёвыя дасягненьні на кінафэстывалі ў Сан-Рэма, а ў мінулым годзе – Ганаровую ўзнагароду імя прэзыдэнта Леха Качыньскага, якую прызнае Кангрэс „Польшча Вялікі Праект”.

Тры гады таму прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў рэжысёра Камандорскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы за „выдатны ўклад у разьвіцьцё мастацтва й творчую працу”.

Антоні Краўзэ быў таксама ўзнагароджаны залатым мэдалём „Gloria Artis”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт