Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Украіна спрачаюцца за помнікі ахвяр этнічных зачыстак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2018 10:25
Польшча чакае, што Ўкраіна адменіць забарону эксгумацыі палякаў, а Ўкраіна, што Польшча адновіць разрушаныя ўкраінскія помнікі.
Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Барташ ЦіхоцкіНамесьнік міністра замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкіpolskieradio.pl

Польскія ўлады чакаюць адмены забароны эксгумацыі і дасьледаваньняў ва Ўкраіне, - заявіў у эфіры Польскага радыё намесьнік міністра замежных спраў Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki). Украінскі Інстытут нацыянальнай памяці ўвёў забарону пасьля таго, як у Польшчы быў зьняты помнік УПА ў Грушовіцах на Прыкарпацьці.

Сёньня ў эфіры тэлестанцыі «5 канал» віцэ-прэм'ер Украіны Павел Разенко адзначыў, што Ўкраіна дала Польшчы сьпіс васьмі ўкраінскіх помнікаў, якія былі разбураныя ў Польшчы ў апошнія гады. Украінскі бок патрабуе іх аднаўленьня і абароны. Гэта ўмова для аднаўленьня эксгумацыі польскіх ахвяр, якія спачываюць ва Ўкраіне. Ён адзначыў, што Ўкраіна дае права палякам пакласьці кветкі на магілах сваіх продкаў, але і патрабуе таго ж ад польскага боку. Павел Разенко прызнаў, што толькі два з васьмі помнікаў, да абнаўленьня якіх заклікае Ўкраіна, маюць юрыдычны статус. Але, паводле яго слоў, 95 працэнтаў польскіх памятных месцаў ва Ўкраіне зьяўляюцца незаконнымі.

У сваю чаргу, намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Ціхоцкі адзначыў, што дазвол на эксгумацыю не павінен быць прадметам якога-небудзь гандлю і перамоваў.

«На гэта чакаюць удовы, сіроты, нашчадкі зьверска забітых палякаў, якія амаль 30 гадоў пасьля распаду Савецкага Саюза, ня могуць на магіле сваіх сваякоў запаліць сьвечкі, таму што ня ведаюць, дзе гэтыя магілы», – адзначыў намесьнік міністра замежных справаў.

Намесьнік прэмʼер-міністра Ўкраіны Павел Разенко наведаў ныдзень таму Польшчу. Украінскі бок выказаў прэтэнзіі ў дачыненьні да закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які набывае моц 1 сакавіка, і ўводзіць пакараньне да 3 гадоў пазбаўленьня волі за адмаўленьне злачынстваў украінскіх нацыяналістаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт