Logo Polskiego Radia
Print

Памёр адзін з апошніх удзельнікаў верасьнёвай кампаніі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 15:45
Палкоўнік Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”.
Foto: _Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памёр адзін з апошніх удзельнікаў верасьнёвай кампаніі
Палкоўнік Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”.
Ва ўзросьце 101 году памёр палкоўнік Баляслаў Кавальскі (Boleswał Kowalski) - вэтэран верасьнёвай кампаніі, жаўнер Арміі Краёвай. Інфармацыя аб яго сьмерці была апублікаваная на Твітэры акцыі „Не забывайце нас”.
Баляслаў Кавальскі нарадзіўся ў 1917 годзе. Сваю ваенную службу пачаў у 1938 годзе ў 9-м Полку лёгкай артылерыі ў горадзе Седльцэ (Siedlce).
Падчас верасьнёвай кампаніі ў 1939 годзе Баляслаў Кавальскі ваяваў у складзе Самастойнай апэратыўнай групы „Палесе” генэрала Францішка Клебэрга (Franciszek Kleeberg) ў якасьці разьведчыка. У баі ля вёскі Воля Гулоўска (Wola Gułowska) ён быў паранены і ўзяты ў нямецкі палон, зь якога яму ўдалося зьбегчы. Да падпольля далучыўся ў лістападзе 1939 году. Да канцы вайны дзейнічаў у партызанскім атрадзе на Любліншчыне.
Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”.
аз

Ва ўзросьце 101 году памёр палкоўнік Баляслаў Кавальскі (Boleswał Kowalski) - вэтэран верасьнёвай кампаніі 1939 году (абарончай вайны - рэп.), жаўнер Арміі Краёвай. Інфармацыя аб яго сьмерці была апублікаваная на Твітэры акцыі „Не забывайце пра нас”.

Баляслаў Кавальскі нарадзіўся ў 1917 годзе. Сваю ваенную службу пачаў у 1938 годзе ў 9-м Полку лёгкай артылерыі ў горадзе Седльцэ (Siedlce).

Падчас верасьнёвай кампаніі ў 1939 годзе Баляслаў Кавальскі ваяваў у складзеСамастойнай апэратыўнай групы „Палесе” генэрала Францішка Клебэрга (Franciszek Kleeberg) ў якасьці разьведчыка. У баі ля вёскі Воля Гулоўска (Wola Gułowska) ён быў паранены і ўзяты ў нямецкі палон, зь якога яму ўдалося зьбегчы.

Да падпольля далучыўся ў лістападзе 1939 году. Да канцы вайны дзейнічаў у партызанскім атрадзе на Любліншчыне.

Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”./aз

Палкоўнік
Палкоўнік Баляслаў Кавальскі.PAP/Tomasz Koryszko
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт