Чапутовіч: Польска робіць стаўку на прагматычныя адносіны з Расеяй
Кіраўнік МЗС Польшчы: Нельга ігнараваць агрэсіўную расейскую палітыку ў дачыненьні да Захаду.
„Польшча робіць стаўку на прагматычныя адносіны з Расеяй”, - заявіў кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), прэзэнтуючы ў Сэйме прыярытэты польскай замежнай палітыкі на 2018 год.
Паводле міністра, мэтай замежнай палітыкі Польшчы зьяўляецца, між іншым, разьвіцьцё салідарнай і пасьлядоўнай палітыкі Паўночнаатлянтычнага альянсу й Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі.
Яцэк Чапутовіч сказаў, што працягваньне палітычнага дыялёгу з Расеяй неабходнае, але пры гэтым нельга ігнараваць агрэсіўную расейскую палітыку ў дачыненьні да Захаду.
Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў, што Польшча пакуль безвынікова патрабуе вяртаньня абломкаў самалёта, які 10 красавіка 2010 году разьбіўся пад Смаленскам.
У сваю чаргу прыкладам пасьпяховага польска-расейскага супрацоўніцтва міністар замежных спраў Польшчы лічыць адукацыйныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, распрацаваныя супольна польскімі й расейскімі дасьледчыкамі.
аз
„Польшча робіць стаўку на прагматычныя адносіны з Расеяй”, - заявіў кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), прэзэнтуючы ў Сэйме прыярытэты польскай замежнай палітыкі на 2018 год.
Паводле міністра, мэтай замежнай палітыкі Польшчы зьяўляецца, між іншым, разьвіцьцё салідарнай і пасьлядоўнай палітыкі Паўночнаатлянтычнага альянсу й Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі.
Яцэк Чапутовіч сказаў, што працяг палітычнага дыялёгу з Расеяй неабходны, але пры гэтым нельга ігнараваць агрэсіўную расейскую палітыку ў дачыненьні да Захаду.